Алесь Белы
Алесь БЕЛЫ, сапр. Аляксандр Валер'евіч БЕЛЫ (нар. 1968, Мінск) — беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008). Вядомы беларускі блогер.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнесу ў Вялікабрытаніі (1996). Доктар гуманітарных навук (навуковая ступень прысвоеная Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Літвы).
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя картаграфіі і замежных сувязяў ВКЛ, заходнееўрапейскі культурны, тэхналагічны і эканамічны ўплыў на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, гістарычная іканаграфія Беларусі сярэднявечча і новага часу.
Аўтар манаграфіі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мінск, 2000) — дэталёвай рэканструкцыі эвалюцыі зместу назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц 6-18 ст. Аўтар артыкулаў пра гісторыю Беларусі ў часопісе «Спадчына», Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», у англійскіх часопісах. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» — рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі.
Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Ф. Багушэвіча (2001).
[правіць] Літаратура
- Наша страва: сапраўдная беларуская кухня / [Алесь Белы і інш.]. — Мінск, 2010.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
- Энциклопедия белорусской кухни / [редколлегия: Т. В. Белова и др.]. — Минск, 2008.
[правіць] У Сеціве
- http://gorliwy-litwin.livejournal.com/ — блог А. Белага ў ЖЖ