Алесь Каско

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Каско
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 снежня 1951(1951-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 2017(2017-11-26) (65 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Алесь Каско, поўнае імя Аляксандр Канстанцінавіч Каско (10 снежня 1951, в. Чудзін26 лістапада 2017[1]) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Школьныя гады жыцця правёў у сярэдняй школе №3 горада Ганцавічы (Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён). У 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. На пачатку 1971 года перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971—1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай працай займаўся з 1968 года. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія»[2] (1982), «Набліжэнне»[3] (1989), «Час прысутнасці» (1994), зборніка выбранай паэзіі (1997), «Сорак пяць»[4] (1997).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Віртуальная выстаўка на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея[5].
  • У аграгарадку Чудзін усталявана мемарыяльная дошка на доме, у якім вырас і жыў паэт.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]