Алесь Пальчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Пальчэўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 студзеня 1905(1905-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1979(1979-04-26) (74 гады)
Пахаванне
Жонка Тамара Рыгораўна Цулукідзэ
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Алесь (Аляксандр Восіпавіч) Пальчэўскі (16 студзеня 1905, в. Прусінава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 26 красавіка 1979) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1931). Працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». У 1936 г. быў рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобласці. У 1946-48 гг. настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 быў зноў незаконна асуджаны і высланы ў Краснаярскі край. Там ён пазнаёміўся з рэпрэсаванай грузінскай артысткай Тамарай Цулукідзэ.

Рэабілітаваны ў 1954 г. 3 1955 г. пасяліўся ў Мінску. У 1955-57 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржвыдавецтве БССР. З 1957 г. — літсупрацоўнік, у 1961-71 гг. — адказны сакратар часопіса «Вясёлка». Член СП Беларусі з 1956 г.

Пахаваны ў в. Прусінава.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1924 г.

Зборнікі апавяданняў:

  • «Родныя берагі» (1958),
  • «Разбітае люстэрка» (1965),
  • «Былі ў маці сыны» (1968),

Зборнікі аповесцей і апавяданняў:

  • «Жнівеньская раніца» (1963),
  • «Запознены пасаг» (1973),
  • «Ноч на вахце» (1979).

Кнігі для дзяцей (п’есы і апавяданні):

  • «Беражанкі» (1958),
  • «Аля і Галя» (1961),
  • «Дым над лесам» (1964),
  • «Таемная крушня» (1969),
  • «Аднавокі сом» (1974).

Аповесці для дзяцей:

  • «Ты не адзін» (1959),
  • «Данеўцы — нашы знаёмыя» (1965),
  • «Тайна аднаго звяна» (1970),
  • «Сцежкі» (1976).

Асноўныя рысы яго творчасці: улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сялянскага побыту, жыцця дзяцей і юнацтва.

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх і грузінскіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975;
  • Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]