Алесь Пруднікаў
| Алесь Пруднікаў | |
| Алесь Пруднікаў | |
Алесь Пруднікаў |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Аляксандр Трафімавіч Пруднікаў |
|---|---|
| Псеўданімы: |
Алесь Усходні |
| Месца нараджэння: |
вёска Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні, Расійская Імперыя |
| Месца смерці: |
вёска Утукі Кандапожскага раёна Карэла-Фінскай ССР |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
паэт |
| Гады творчасці: |
1930—1941 |
Алесь Пруднікаў (Аляксандр Трафімавіч) (14 красавіка 1910, вёска Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні — 5 жніўня 1941, вёска Утукі Кандапожскага раёна Карэла-Фінскай ССР) — беларускі паэт. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька Трафім быў прызваны на фронт пад час першай сусветнай вайны, цяжка паранены і памёр[1]. З-за нестабільнай сітуацыі доўга не мог знайсці пастаяннае месца вучобы. У 1924—1930 гг. вучыўся ў сямігадовай школе ў суседняй вёсцы Мілаславіцы. У 1930 працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Раслаўль, потым на новабудоўлях Мінска, з 1931 г. — на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (1932—1933 гг.). У сакавіку 1933 г. быў арыштаваны, але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 1935—1936 гг. быў супрацоўнікам Клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938 г.). Працаваў настаўнікам, інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) раёна Карэльскай АССР (у 1940—1956 гг. — Карэла-Фінская ССР), адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце разведчыкам. Загінуў 5 жніўня 1941 г. каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна. Рэабілітаваны ў 1956 г.[2]
[правіць] Творчасць
Творчую дзейнасць пачаў як школьны паэт у 1926 годзе разам з Паўлам Пруднікавым[3]. У час навучання ў школе ў БССР разгарнуўся працэс беларусізацыі, і гэта паспрыяла таму, што творы ён пісаў на беларускай мове. Паралельна быў пазаштатным карэспандэнтам некаторых газет. Так, у прыватнасці, калі быў знойдзены скарб старажытных манет ля вёскі Стары Дзедзін, ён з Паўлам напісаў пра гэта рэпартаж[4]. (Падрабязней пра гэта глядзіце ў артыкуле Стары Дзедзін) Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 годзе асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры», дзе распавядалася пра ўдарныя будоўлі першай пяцігодкі[5]. Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967 г.).
[правіць] Выданні твораў
- Пруднікаў, А. Зямныя зоры / Алесь Пруднікаў. — Мн., Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932.
- Крывёю сэрца / укладальнік А. Вялюгін. — Мн., Беларусь, 1967. С. 116—122.
[правіць] Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. — С. 48.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзінскі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн., Маст. літ., 1994. — С. 441—442.
- Маракоў Л. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991. Том II. — С. 159—160.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімавіцк. р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645 с.: іл. — С. 624.
- Пруднікаў П. Далёкае, але не забытае: Успаміны. — Мн., Маст. літ., 1988. — 175 с. — С. 149—154.
[правіць] Спасылкі
Зноскі
- ↑ Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., Маст. літ., 1973. — С. 227
- ↑ Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. — С. 48.
- ↑ Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае… С. 236—238
- ↑ http://www.klimovichi.mogilev-region.by/ru/god_zemli?id=2813 Земля древних кладов — Климовичский райисполком. Официальный сайт
- ↑ Памяць. С. 624.
[правіць] Інтэрнет-спасылкі
- Алесь Пруднікаў. Біяграфія
- Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991. Том II. ПРУДНІКАЎ Алесь