Алесь Пушкін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

Алесь Пушкін (нар. 6 жніўня 1965, г.п. Бобр Крупскага раёна) — беларускі мастак.

У 1978 паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. О. Ахрэмчыка. Вучыўся ў П. П. Шарыпы да 1983, затым паступіў на курс манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У 1984 прызваны ў Савецкую Армію, служыў у Афганістане, у 1986 дэмабілізаваўся і працягнуў вучобу.

У 1988 ўдзельнічаў у студэнцкім руху. 25 сакавіка 1989 арганізаваў першы перформанс — святкаванне 71-х угодкаў БНР, тым самым распачаўшы сац-арт у беларускім мастацтве; тады ж напісаў маніфэст сац-арту. Пасля акцыі ў Дзень Волі атрымаў прысуд да 2-х год умоўна з пяцігадовым паражэннем у правах.

У 1990 распісваў фае Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя Ахрэмчыка (дыпломная работа). Накіраваны на працу ў Віцебск. 25 сакавіка 1991 адбылася першая персанальная выстава артэфактаў дэкаратыўнага мастацтва (сац-арту) у Віцебску. Ей папярэднічалі перформансы сац-арту: «7 лістапада», «Віцебск за кратамі», «Вясна», «Вольнасьць», «Каханне».

З 1992 ўдзельнічаў у рэстаўрацыі і рэканструкцыі насценнага жывапісу Магілёўскага Кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. 25 сакавіка 1992 ў Мінску, у Доме літаратара адбылася другая персанальная выстаўка. 4-23 кастрычніка 1992 адбылася персанальная выстаўка ў Магілёве.

23 сакавіка 1993 адкрата першая прыватная Галерэя сучаснага мастацтва ў Віцебску «У Пушкіна». Пасля закрыцця галерэі ў 1997 выехаў разам з карцінамі і зборам галерэі на радзіму, у мястэчка Бобр.

З лета 1995 распісваў новаадбудаваную царкву Св. Мікалая-Цудатворца ў мястэчку Бобр, у 1997 закончыў роспіс царквы. У жніўні 1997 абвянчаўся ў царкве, якую распісваў. Жыве цяпер разам з жонкай у мястэчку Бобр.

Афармляў сцэну і касцюмы 7 Міжнароднага фестываля сучаснай харэаграфіі ў Віцебску ў 1994; спектаклі ў Беларускім драматычным тэатры імя Я.Коласа «Кароль Лір» У.Шэкспіра (рэжысёр В.Маслюк, 1993-94), «Фрэкен Юлія» паводле А.Стрындберга (рэж. А.Грышкевіч, 1997), «Палкоўніку ніхто не піша» Г. Г. Маркеса (2001).

Аформіў кнігі паэзіі Міраславы Лукшы (Беласток, 1994), Людмілы Сіманёнак (Віцебск, 1997), Славаміра Адамовіча «Плавільшчыкі расы» (няздзейснена), А.Мельнікава «Выжывае падлейшы».

Удзельнічаў у міжнародных выставах (Расія, Германія і інш.), шматлікіх перфомансах.

Працы знаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі, Гістарычна-архітэктурным музеі Полацка, гарадскіх музеях Оршы, у прыватных зборах на Беларусі і за мяжой.

Неаднаразова ўдзельнічаў у грамадскіх акцыях, затрымліваўся міліцыяй. Уваходзіў у партыю БНФ (1998—2005).

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах