Алесь Пісьмянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) ПІСЬМЯНКОЎ (25 лютага 1957, в. Бялынавічы, паводле інш. звестак в. Іванаўка, Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — красавік 2004), беларускі паэт, эсэіст.

Змест

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. У 1974—1975 гадах працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». У 1975-м паступіў на філалагічны факультэт БДУ (закончыў у 1980-м). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1980—1982), рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя» (1982—1990), намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990-?), галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1999—2002), галоўным рэдактарам часопіса «Вожык» (2002—2004).

[правіць] Творчасць

Пісаў нарысы, эсэ, вершы, аўтар перакладаў. Дэбютаваў вершам у 1972 годзе (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»). Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003). Апошні зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. Пісаў казкі для дзяцей (кнігі «Заўзятары», 1993; «Ласуны — веселуны», 1997). Асобныя вершы пакладзены на музыку.

[правіць] Прызнанне

  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984 года)
  • Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры»
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы»

[правіць] Бібліяграфія

  • Белы камень: Вершы.- Мн., 1983. — 47 с.
  • Чытаю зоры: Лірыка.- Мн.: Маст. літ., 1988. — 87 с.
  • Планіда: Вершы.- Мн.: Маст. літ. — 1994. — 110 с.
  • Журавель над студняй: Вершы. — Мн., 1998. — 134 с.
  • Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. — Мн.: Маст. літ., 2000. — 319 с.

[правіць] Літаратура

  • Пісьмянкоў Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Пісьмянкоў Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Пісьмянкоў Алесь // Нашы аўтары / Дзеяслоў — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Пісьмянкоў Алесь // Аўтары / Наша вера — Эл.рэсурс media.catholic.by/nv/
  • Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12.- Мн., 2001. — С. 390.
  • Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр) Уладзіміравіч // Памяць: Касцюк. р-н: Гіст. дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2000. — С. 420.
  • Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) // Пісьменнікі Магілёўшчыны: Біяграфічны паказальнік. — Магілёў. — 1993. — С. 178.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады