Алесь Шашкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Шашкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 студзеня 1923(1923-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Алесь (Аляксандр Андрэевіч) Шашкоў (3 студзеня 1923, Раманоўшчына, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 2015[1]) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па заканчэнні сярэдняй школы (1941) пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1947) — адказны сакратар чашніцкай раённай газеты «Сцяг сацыялізму». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ і стаў працаваць у газеце «Звязда». У 1954—1957 гг. — рэдактар аддзела часопіса «Калгаснік Беларусі». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), завочна — Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага (1961). Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Народная асвета».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1947. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Змена» (1951), «Абуджэнне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Ранняй вясною» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), «На вадзе і такое здараецца» (1966), зборніка аповесцей «Лань — рака лясная» (1979), раманаў «Спытай сваё сэрца…» (1971), «Навальніца спее ў цішыні» (1995). У іх тэмы перажытага на вайне, пасляваеннага жыцця вёскі, складанасць і непаўторнасць чалавечых характараў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Лань — рака лясная: аповесць / А. Шашкоў. — Мн., 1960. — 148 с.
  • На вадзе і такое здараецца: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1966. — 107 с.
  • На рачных плёсах: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1956. — 98 с
  • Навальніца спее ў цішыні: аповесць / А. Шашкоў. — Мн., 1969. — 315 с.
  • Ранняй вясною: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1957.
  • Сонца тушыць зоркі: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1959. — 142 с.
  • Спытай сваё сэрца: раман; Навальніца спее ў цішыні: аповесць / А. Шашкоў. — Мн., 1983. — 575 с.
  • Выбранае: раманы / А. Шашкоў. — Мн., 1995.

Зноскі

  1. chyrvonka.by Архівавана 27 студзеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шашкоў Алесь Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001. — Т. 18. — С. 399.
  • Шашкоў Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 568.
  • Алесь Шашкоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гарадзіцкі. — Мн., 1994. — С. 603.