Алеуцкія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алеуцкія астравы на карце

Алеуцкія астравыархіпелаг на поўначы Ціхага акіяна (ЗША, штат Аляска).

Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўжыня 1740 км) паміж паўастравамі Аляска і Камчатка. Плошча 37,8 тыс. км². Утвараюць 4 групы астравоў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія.

Змест

[правіць] Прырода

Большасць астравоў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца (лютага) -1,4°С, самага цёплага (жніўня) 11,9°С. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш.

[правіць] Гісторыя

Адкрыты Ў XVIII ст. рускай экспедыцыяй В. Берынга і А. Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.

[правіць] Насельніцтва і гаспадарка

Насельніцтва — амерыканцы, алеуты. Галоўны населены пункт — Адак (на аднайменным востраве).

Вядзецца рыбалоўства, пушны промысел, зверагадоўля (блакітны пясец).

Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка).

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Жмойдзяк Р. Алеуцкія астравы // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.

[правіць] У Сеціве

Шаблон:Аляска

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах