Алехандра Агусцін Ланусэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алехандра Агусцін Ланусэ
ісп.: Alejandro Agustín Lanusse
Alejandro Agustín Lanusse.jpg
сцяг
прэзідэнт Аргенціны (дэ-факта)
22 сакавіка 1971 — 25 мая 1973
Папярэднік: Раберта М. Левінгстан
Пераемнік: Эктар Кампара
 
Прафесія: Ваенны
Нараджэнне: 28 жніўня 1918({{padleft:1918|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Смерць: 26 студзеня 1996({{padleft:1996|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (77 гадоў)
Буэнас-Айрэс, Аргенціна

Алехандра Агусцін Ланусэ (28 жніўня 1918 - 26 студзеня 1996) — аргенцінскі ваенны дзеяч, які фактычна займаў пасаду прэзідэнта Аргенціны з 22 сакавіку 1971 года па 25 мая 1973 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыўшы ваенную акадэмію ў 1938 годзе, узначаліў эскортнае падраздзяленне прэзідэнта. У 1951 годзе быў асуджаны да пажыццёвага турэмнага зняволення за ўдзел у спробе дзяржаўнага перавароту супраць урада Хуана Перона. Быў вызвалены ў 1955 годзе пасля «Вызваленчай рэвалюцыі», ваеннага паўстання, якое звергнула рэжым генерала Перона і ўстанавіла ваенную дыктатуру. У 1956 годзе быў прызначаны на пасаду пасла ў Ватыкане. У 1960 годзе стаў намеснікам дырэктара вышэйшага ваеннага вучылішча, а праз некаторы час - камандуючым 1-й бронекавалерыйскай дывізіяй. У 1962 годзе прыняў удзел у звяржэнні прэзідэнта Артура Франдзісі, а ў 1966 падтрымаў генерала Хуана Карласа Анганіа ў выгнанні прэзідэнта Артура Ільіа. У 1968 годзе стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Аргенціны.

Прэзідэнт[правіць | правіць зыходнік]

Ланусэ стаў прэзідэнтам Аргенціны ў 1971 годзе. За час свайго прэзідэнцтва устанавіў дыпламатычныя адносіны з Кітаем. Ва ўпраўленні краінай выпрабоўваў пастаянныя цяжкасці, звязаныя з узрастаннем актыўнасці апазіцыі. Многія палітычныя праціўнікі былі ўзятыя пад варту, і Ланусэ вырашыў пачаць супрацоўніцтва з Мантанерас (перанісцкі рух). 22 жніўня 1971 года некалькі палітычных зняволеных ажыццявілі спробу ўцёкаў з ваенна-марской базы Росан у Патагоніі, за што яны былі хутка пакараныя смерцю без суда і следства. У 1973 прэзідэнцкія выбары выйграў Эктар Кампара.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]