Алехандра Аменабар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алехандра Аменабар
Alejandro Amenábar
Імя пры нараджэнні:

Алехандра Фернанда Аменабар Кантас
Alejandro Fernando Amenábar Cantos

Дата нараджэння:

31 сакавіка 1972({{padleft:1972|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:31|2|0}}) (42 гады)

Месца нараджэння:

Сант'яга, Чылі

Грамадзянства:

Сцяг Чылі Чылі
Сцяг Іспаніі Іспанія

Прафесія:

кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кампазітар

Кар'ера:

1991—нашы дні

IMDb:

ID 0024622

amenabar.com

Алеха́ндра-Ферна́нда Амена́бар-Ка́нтас (ісп.: Alejandro Fernando Amenábar Cantos; 31 сакавіка 1972) — іспанскі кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Сант'яга (Чылі) у сям'і іспанкі і чылійца. З 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысёр у 19 гадоў прэзентаваўшы сваю першую працу — кароткаметражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнай Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадзюсара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнаметражны фільм «Дыпломная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з актрысай Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджана васьмю прэміямі «Гоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасня 2004 года Аменабар прэзентуе свой фільм «У адкрытае мора» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампедры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыццё і барацьбу за права на прыстойную смерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасня 2004 года стужка атрымала Спецыяльную прэмію кінафестывалю ў Венецыі, 11 снежня 2004 года — 14 прэмій «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-англійску і ў катэгорыі «лепшы акцёр» (Хаўер Бардэм)).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009: AgoraАгора»)
  • 2004: Mar adentro («У адкрытае мора»)
  • 2000: The Others («Іншыя»)
  • 1997: Abre los ojos («Расплюшчы вочы»)
  • 1996: Tesis («Дыпломная праца»)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Алехандра Аменабара

Failed to serialize data.