Алкіны
Алкіны (ацэтыленавыя вуглевадароды) — вуглевадароды, якія змяшчаюць патройную сувязь паміж атамамі вуглярода, якія ўтвараюць гамалагічны шэраг з агульнай формулай CnH2n-2. Атамы вугляроду пры патройнай сувязі знаходзяцца ў стане sp-гібрыдызацыі.
Для алкінаў характэрныя рэакцыі далучэння. У адрозненне ад алкенаў, якім ўласцівыя рэакцыі электрафільнага далучэння, алкіны могуць уступаць таксама і ў рэакцыі нуклеафільнага далучэння. Гэта абумоўлена значным s-характарам сувязі і, як следства, падвышанай электраадмоўнасцю атама вугляроду. Акрамя таго, вялікая рухомасць атама вадароду пры патройнай сувязі абумоўлівае кіслотныя ўласцівасці алкінаў ў рэакцыях замяшчэння.
Гісторыя адкрыцця [правіць]
Упершыню ацэтылен быў атрыманы ў 1836 годзнў Эдмундам Дэйві, стрыечным братам знакамітага англійскага хіміка Гемфры Дэйві.
Літаратура [правіць]
- Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004 — С. 21. // Алкіны
| Вуглевадароды | |
|---|---|
| Алканы | Метан · Этан · Прапан · Бутан · Пентан · Гексан · Гептан · Актан · Нанан · Дэкан · Ундэкан · Дадэкан · Трыдэкан · Тэтрадэкан · Гексадэкан · Эйказан |
| Алкены | Этылен · Прапілен · Бутылен · Ізабутылен · Пентэн |
| Алкіны | Ацэтылен · Прапін · Бутын |
| Дыены | Бутадыен · Ізапрэн |
| Іншыя ненасычаныя | Вінілацэтылен • Дыяцэтылен |
| Цыклаалканы | Цыклапропан · Цыклабутан · Цыклапентан · Цыклагексан · Дэкалін · Індан |
| Араматычныя | Бензол · Талуол · Дыметылбензолы · Этылбензол · Прапілбензол · Кумол · Стырол · Фенілацэцілен · Індан · Цыклабутадыен · Дыфеніл · Дыфенілметан · Трыфенілметан · Тэтрафенілметан |
| Поліцыклічныя | Нафталін · Антрацэн · Пентацэн · Фенантрэн · Пірэн · Бензпірэн · Азулен |