Аловак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ало́вак (ад польск.: Ołówek) — прылада для рысавання ў выглядзе тонкай палачкі са спецыяльных фарбавальных рэчываў, звычайна апраўленых у дрэва, ці зробленая з металу (свінцовы аловак, сярэбраны аловак).

Першыя каляровыя алоўкі з'явіліся на землях сучаснай Танзаніі 7 тыс. гадоў таму, і складаліся з сала дзікіх жывёл, вокісу жалеза, здробненых скальных пародаў[1].

Гл. таксама: Тэхніка малюнку, выкананага алоўкам. Гл. таксама: пастэль, сангіна.

Графітны аловак складаецца з мінералу графіту з дамешкай спецыяльных гатункаў гліны. Быў вынайдзены ў Францыі ў 1790. Малюнак такім алоўкам мае шараваты тон з лёгкім водбліскам і пазбаўлены інтэнсіўнай чарнаты.

Італьянскі аловак вырабляецца (у наш час) з парашку спаленай косці, змацаванага раслінным клеем. Вядомы з 15 ст. Малюнак такім алоўкам мае глыбока чорны, матавы, аксамітны тон.

Свінцовы аловак і сярэбраны аловак шырока ўжываліся да 16 ст. і вырабляліся з адпаведных металаў. Рысунак сярэбраным алоўкам мае цёмна-шэры тон, з часам набывае карычневае адценне. Рысункаў свінцовым алоўкам збераглося вельмі мала, бо ім рабілі падрыхтоўчыя накіды пры маляванні іншай тэхнікай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №1, 1987.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аловак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 727 с., іл., 40 л. іл.. С.88.