Алпін II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алпін мак Эахайд
шатл. гэл.: Alpín mac Echdach
Кароль Дал Рыяды
839 — 842
Папярэднік Эд мак Боанта
Пераемнік Кінаэд

Нараджэнне 778
Смерць 834
Бацька Эахайд IV[d]
Маці Фергуса[d][1]
Дзеці Кенет I Макальпін, Дональд I Макальпін[1] і Grigair mac Ailpín[d][1]
Дзейнасць манарх

Алпін, сын Эахайда (шатл. гэл.: Alpin mac Echdach) — кароль Дал Рыяды (839842), бацька Кенета I і Дональда I. Імя Алпін паходзіць ад англа-саксонскага імя Эльфвін.

Храналогія і генеалогія каралёў Дал Рыяды гэтага перыяду яшчэ недастаткова вывучана. Ірландскія хронікі, такія як «Аналы Ульстэра» і «Аналы Інішфалена», прыводзяць імя бацькі Кенета I як Алпін. «Хроніка каралёў Альбы» пачынаецца з Кенета, але некаторыя варыянты ўключаюць спасылку на яго бацьку: «Алпін быў забіты ў Галаўэі, пасля таго, як ён цалкам разарыў і спустошыў яго. І затым каралеўства скотаў было ўключана ў каралеўства [варыянт: зямлю] піктаў». Алпін быў сынам Эахайда IV, які быў сынам караля Дал Рыяды Эахайда III.

Позняя хроніка Джона Фордунскага заве бацьку Кенета «Алпін, сын Эхэя» [Алпін, сын Эаху], і апавядае, што ён быў забіты ў вайне з піктамі ў 836 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Anderson, Alan Orr, Early Sources of Scottish History A.D 500—1286, volume 1. Reprinted with corrections. Paul Watkins, Stamford, 1990. ISBN 1-871615-03-8
  • Broun, Dauvit, The Irish Identity of the Kingdom of the Scots in the Twelfth and Thirteenth Centuries. Boydell, Woodbridge, 1999. ISBN 0-85115-375-5
  • Broun, Dauvit, «Pictish Kings 761—839: Integration with Dál Riata or Separate Development» in Sally M. Foster (ed.), The St Andrews Sarcophagus: A Pictish masterpiece and its international connections. Four Courts, Dublin, 1998. ISBN 1-85182-414-6