Алтар
алтар — у старажытныя часы алтаром называлася месца, на якім жрацы прыносілі ахвяраванні богу. Пазней, калі сталі будаваць пастаянныя бажніцы, так называлася галоўная ўсходняя частка гэтага будынка, у якой здзяйснялася богаслужэнне. У іўдзеяў алтары адрозніваліся паміж сабою па сваёй форме і архітэктуры ў залежнасці ад тых мэт, дзеля якіх яны служылі. У іх былі алтары для спальвання жывёлы і алтары бяскроўныя, на якіх спальвалі хлебныя дары і курылі фіміям.[1]
У хрысціянскім царкоўна-рэлігійным кульце алтары з’явіліся толькі ў часы панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (4 ст.), з 5 ст. пачалі ўпрыгожваць алтар крыжам, а з часоў папы Рыгора VI у каталіцкай царкве стала звычаем будаваць у касцёле па некалькі алтароў, адзін з якіх з’яўляўся галоўным. У праваслаўнай царкве алтаром прынята называць частку храма, прызначаную для свяшчэннаслужыцеляў і аддзеленую ад сярэдняй часткі храма высокім іканастасам.[1]
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алтар- Будыйскі алтар
- Алтарная карціна
- Рызніца
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.162. ISBN 5-343-00151-3.
| Храмавая архітэктура | ||
|---|---|---|
| Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацьверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
| Нехрысціянскія | Пранг • Пагада • Сала • Ступа • Кумбум • Тахато • Мітрэўм • Німфеўм • Наіск | |
| План і аб'ёмы | Наас • Неф • Апсіда • Чацвярык • Васьмярык • Капэла • Хоры • Галерэя • Сяродкрыжжа • Прэзбітэрый | |
| Памяшканні | Прытвор • Прыдзел • Крыпта • Падклет • Карыльён • Віма • Амбон • Алтар • Трансэпт • Спавядальня • Эмпоры | |
| Апорныя канструкцыі | Слуп • Калона • Аркада • Гатычная архітэктура • Контрфорс • Аркбутан • Нервюра | |
| Скляпенні і перакрыцці | Арка • Скляпенне • Конха • Парус • Тромп • Барабан • Галоўка • Купал • Шацёр • Закамара • Какошнік • Неба | |
| Храмавыя збудаванні | Званіца • Карыльён • Кампаніла • Капэла • Прыдзел • Баптыстэрый • Ківор • Гульбішчы • Клуатр • Трапезная • Марцірыўм | |
