Алтар Віта Ствоша

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алтар Віта Ствоша

Алтар Віта Ствоша (польск.: ołtarz Wita Stwosza) — галоўны алтар касцёла Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Кракаў, Польшча. Алтар названы ад імя яго стваральніка Віта Ствоша (паланізаванае імя скульптара Файта Штоса), з'яўляецца творам позняй готыкі з элементамі Рэнесансу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Віт Ствош, ураджэнец Нюрнберга, прыбыў у Кракаў у 1477 годзе па просьбе мясцовай нямецкай абшчыны, каб пачаць працу над алтаром касцёла Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Віт Ствош працаваў над алтаром на працягу дванаццаці гадоў. У 1483 годзе гарадскі муніцыпалітэт выказаў сваё задавальненне працай майстра і вызваліў яго ад выплаты падаткаў. У 1485 годзе майстар пачаў заключныя асадчыя працы. Алтар быў гатовы да свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы 15 жніўня 1489 года. Кошт алтара склаў 2808 гульдэнаў — прыкладна гадавы бюджэт Кракава. У далейшым аўтарства алтара было забыта. У 1824 годзе вядомы кракаўскі краязнаўца Амброзій Грабоўскі зноў адкрыў аўтарства алтара. З гэтага часу алтар носіць імя свайго аўтара Віта Ствоша.

У верасні 1939 года, пасля пачатку II Сусветнай вайны, каб выратаваць алтар ад знішчэння, яго дэмантавалі і на баржы перавезлі па Вісле ў Сандамір, дзе ён захоўваўся ў мясцовым саборы і семінарыі. Пасля акупацыі Польшчы, нямецкія ўлады ў кастрычніку 1939 года знайшлі алтар і перавезлі яго ў Германію, дзе ён захоўваўся ў падвалах Нюрнбергскага замка. У 1946 годзе алтар вярнулі ў Кракаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выразаны з ліпы, алтар мае памер 13 метраў у вышыню, 11 метраў у шырыню. Найбольшая скульптура алтара мае памер 2,7 метра. Алтар з'яўляецца самым вялікім з сярэднявечных алтароў Еўропы і складаецца з цэнтральнага пано і чатырох створак (два з іх можна ўбачыць, калі алтар цалкам зачынены). У ніжняй частцы цэнтральнага пано прадстаўлена Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы ў атачэнні апосталаў, а ў верхняй частцы - Узяцце Багародзіцы на неба. У самым версе цэнтральнага пано, пад ажурным балдахінам - каранаванне Дзевы Марыі Найсвяцейшай Тройцай. На створках намаляваныя сцэны з жыцця Багародзіцы: Дабравешчанне, Нараджэнне Хрыстова, Пакланенне вешчуноў (левая створка), Уваскрэсенне Хрыстова, Ушэсце Хрыста і Спасланне Святога Духа. Ля падножжа алтара - радавод Хрыста. Фігуры на галоўным пано алтара сваімі памерамі значна перавышаюць чалавечы рост.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Piotr Skubiszewski: Wit Stwosz. Warszawa: «Arkady»; Berlin : Henschelverlag ; Budapeszt : Corvina, 1985. ISBN 83-213-3198-X
  • P. Burkhard, Arthur. The Cracow Altar of Veit Stoss. Munich, F. Bruckmann, 1972.
  • Bujak, Adam — Rożek, Michał (text). Cracow — St. Mary’s Basilica. Biały Kruk, 2001, ISBN 83-914021-8-5
  • Encyklopedia Krakowa, Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa-Kraków 2000, ISBN 83-01-13325-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]