Алфавіт эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алфавіт мовы эсперанта створаны на аснове лацінскага. У ім 28 літар, пяць з якіх маюць надрадкоўны знак "^" і адна з надстрочным знакам "˘". Кожнай літары адпавядае адзін гук, кожнаму гуку адпавядае адна літара. Націск заўсёды падае на перадапошні склад. Вымаўленне ў эсперанта можа даволі моцна адрознівацца: звычайна людзі вымаўляюць гукі ў эсперанта аднолькава з вымаўленнем гукаў сваёй роднай мовы. Напрыклад, рускія вымаўляюць ĉ мякка ("чь"), а беларусы цвёрда ("ч") і г. д.

Буквы Назвы Вымаўленне Беларускае вымаўленне
A a a a а
B b bo b б
C c co t͡s ц
Ĉ ĉ ĉo t͡ʃ ч
D d do d д
E e e e э
F f fo f ф
G g go g ґ
Ĝ ĝ ĝo d͡ʒ дж
H h ho h г
Ĥ ĥ ĥo x х
I i i i і
J j jo j й
Ĵ ĵ ĵo ʒ ж
K k ko k к
L l lo l л
M m mo m м
N n no n н
O o o o о
P p po p п
R r ro ɾ р
S s so s с
Ŝ ŝ ŝo ʃ ш
T t to t т
U u u u у
Ŭŭ ŭo ў
V v vo v в
Z z zo z з