Алыцкі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Алыцкі замак
Олицький замок
Olyka wieza2.jpg
Краіна Украіна
Месцазнаходжанне Алыка, Валынская вобласць
Архітэктурны стыль Рэнесанс, Барока
Заснавальнік Мікалай Радзівіл Чорны, Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Будаўніцтва 1660-я гады—1-ы этап 1564, 2-і этап 1640, перабудова 1760 г.
Статус Абмежавана адкрыты для агляду
Стан Вядзецца перманентны касметычны рамонт без рэстаўрацыі.

Алыцкі замак (укр.: Олицький замок) — замак у Алыку Валынскай вобласці, на працягу стагоддзяў належаў сям'і Радзівілаў. Сучасная тэрыторыя замка займае 2,7 гектара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне ў XVI стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам замка быў князь Мікалай Радзівіл Чорны ў XVI стагоддзі. Гэта адзін з першых на тэрыторыі Украіны прамавугольных замкаў бастыённага тыпу. Будаўніцтва замка было распачата ў княжанне Мікалая Радзівіла Чорнага і, відавочна, скончана ў 1564 г. Нягледзячы на высокую абароназдольнасць новаўзведзенага замка, працы па яго ўмацаванню і развіццю працягваліся. І толькі ў 1640 г. Альбрэхт Станіслаў Радзівіл завяршыў рэканструкцыю замка. Памеры замка дасягалі каля 100х120 метраў. Ён стаў ўзорам для пабудовы падобных крапасных умацаванняў меншага памеру ў іншых гарадах. Рысы Позняга Адраджэння або маньерызм амаль не адбіліся на стылістыцы будынкі.

За будучыя 50 гадоў (1591—1648 гг) замак вытрымаў некалькі аблог і выстаяў, нягледзячы на пашкоджанне.

Першыя апісанні замка[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў XVII ст. было праведзена першае апісанне замка (у 1686 г.), што дазволіла аднавіць яго выгляд, блізкі да першапачатковага. Іншае апісанне было складзена ў 1737 г. і дапаўняла план-гравюру XVIII ст.

Двор замка забудаваны па перыметры. Палацавым стаў паўднёвы корпус. На процілеглым баку знаходзіўся паўднёвы корпус, упрыгожаны двух'яруснай вежай у стылі барока. Паміж гэтымі двума карпусамі была галоўная ўязная брама замка.

Перыяд ад 1700 да 1840[правіць | правіць зыходнік]

У 1702 годзе пасёлак Алыка спустошылі воіны Швецыі падчас Паўночнай вайны, але замак выстаяў.

У сувязі з новымі метадамі ваенных дзеянняў замак у Алыку губляе абарончыя функцыі і ўсё больш выкарыстоўваецца як палацавая пабудова. Унутраны двор быў забудаваны па перыметры яшчэ ў XVII ст., а палацам лічыўся Паўднёва-ўсходні корпус. Будынак у XVII—XVIII стст. быў у 2 паверхі і 2 парталы. Між парталамі зладзілі адкрытую аркаду-галерэю з крыжападобным скляпеннем. Другі паверх меў балкон.

Чарговую рэканструкцыю пачаў Міхаіл Казімір Радзівіл, якая працягвалася да 1760. У XVIII стагоддзі надбудавалі трэці паверх і заклалі адкрытую галерэю. У 1976 г. палацавы корпус атрымаў дах з заломам у стылістыцы барока. Будынак у выглядзе падоўжанага прамавугольнага аб'ёму, унутраная планіроўка калідорнага тыпу з аднабаковым размяшчэннем залаў і анфілада.

Падчас напалеонаўскага нашэсця ў 1812 г. замак выкарыстоўвалі воіны Расійскай імперыі як ваенны шпіталь, аж да 1837 г. З 1840 г. замак кінулі на волю лёсу і ён ніяк не выкарыстоўваўся да 1882 года. Інтэр'еры разбурыліся.

На мяжы XIX—XX стагоддзяў[правіць | правіць зыходнік]

З 1883 г. пачаўся новы этап рамонтна-аднаўленчых работ, якія доўжыліся 30 гадоў. Кіраўнік рамонту — архітэктар Зігмунт Гаргалеўскі, аўтар праекта сучаснага Львоўскага тэатра оперы і балета. У гады Першай сусветнай вайны (1914—1920) замак быў разбураны, што пабудзіла новы этап аднаўленчых работ на сродкі Януша Радзівіла.

У часы СССР замак выкарыстоўваецца як псіхіятрычная бальніца.

Калегіяльны касцёл Св. Тройцы[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Тройцы належыць да лепшых узораў архітэктуры барока на тэрыторыі Украіны.

Пабудаваны ў 1635—1645 гг паблізу замка па праекце архітэктараў Б. Молі і Я. Маліверна па ўзоры Іль Джэзу ў Рыме. Будаўнічыя работы даручылі архітэктару Ф. Бефку і Я. Банчковічу, У. Садоўскаму, С. Маркавіч.

Касцёл — базіліка з нартэксам, хорам, паўкруглай абсідай. Скляпенні крыжападобныя. Заходні фасад, велічны і ўрачысты, быў упрыгожаны карцінамі на рэлігійныя тэмы. Шэсць карцін выратаваны і перададзены на захоўванне ў Львоўскую галерэю мастацтваў. Касцёл меў каменны плот, часткова разбураны ў 1960-я гг разам з паўночнымі варотамі.

Інтэр'ер касцёла захаваўся, але мае пашкоджанні. Пад храмам крыпту з пахаваннямі, дзе раней пахавалі і заснавальніка замка і іншых прадстаўнікоў сямейства Радзівілаў. У часы незалежнасці Украіны касцёл перададзены мясцовай парафіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Памятники градостроительства и архитектуры УССР», т 2, Киев, «Строитель», 1985
  • Петр Боярчук. О чем молчит старая Олыка. 2010.
  • Петр Кравчук Книга рекордов Волыни. — Любешов, «Эрудит», 2005.