Алыча

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алыча
Prunus cerasifera Nigra boom.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Сямейства:

Ружавыя

Род:

Сліва

Від:

Алыча

Навуковая назва

Prunus cerasifera Ehrh.

ITIS   24772
NCBI   36595
Prunus cerasifera branch fruits bgiu.jpg

АЛЫЧА, вішнясліва (Prunus divaricata), пладовае дрэва або куст роду сліва сямейства ружакветных.

Вышыня алычы да 8 м і болей. Лісце яйкападобнае або прадаўгавата-эліптычнае. Кветкі белыя, распускаюцца раней за лісце. Плод — невялікая, звычайна жоўтая або ружовая касцянка. Алыча пышна цвіце і пладаносіць. Плады ўтрымліваюць цукры, лімонную і яблычную кіслоты, вітаміны, карацін.

Светлалюбная, засухаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы і вільгаці.

На Беларусі інтадукавана ў сярэдзіне ХІХ ст. з Паўночнага Каўказа і пашырылася на ўсёй тэрыторыі. Добра прыстасавалася да мясцовых умоў, зімаўстойлівая. Культывуецца ў садах і парках. Ёсць адмысловая садовая форма алычы з пурпуровым лісцем, ружовымі кветкамі і цёмна-чырвонымі пладамі.

Алыча з'яўляецца прышчэпай пры вырошчванні саджанцаў слівы, апыляльнікам для некаторых сартоў слівы.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах