Альберта Фухіморы
| Альберта Кэн'я Фухіморы Alberto Ken'ya Fujimori |
||
|
||
|---|---|---|
| 28 ліпеня 1990 — 22 лістапада 2000 | ||
| Папярэднік: | Алан Гарсіа Перэс | |
| Пераемнік: | Валянцін Паніагуа (в.а.) | |
| Нараджэнне: | 28 ліпеня 1938 (73 года) Ліма |
|
| Дзеці: | Кейка Фухіморы | |
Альберта Кэн'я Фухіморы (Фудзіморы) (ісп.: Alberto Ken'ya Fujimori, яп.: 藤森 謙也, Fujimori Ken'ya, アルベルト・ケンヤ・フジモリ; нар. 28 ліпеня 1938) — прэзідэнт Перу з 28 ліпеня 1990 года да 17 лістапада 2000. У час свайго прэзідэнцтва Фухіморы правёў шэраг эканамічных пераўтварэнняў у духу неакансерватызма. Яго праўленне суправаджалася усталяваннем аўтарытарнага рэжыму, парушэннямі правоў чалавека і арганізацыяй «эскадронаў смерці» для барацьбы з леварадыкальнымі рухамі.
Перамога Перу над Эквадорам у пагранічным канфлікце 1995 года падняла папулярнасць Фухіморы і забяспечыла яго перавыбранне прэзідэнтам на другі тэрмін. У пачатку 2000 года выявіліся шматлікія злоўжыванні Фухіморы і яго паплечнікаў. У лістападзе таго ж года ён уцёк у Японію.
У 2005 Фухіморы прыбыў у Чылі з мэтай прыняць удзел у прэзтдэнцкіх выбарах у Перу 2006 года. Ён быў арыштаваны і 21 верасня 2007 экстрадзіраваны ў Перу. Спецыяльны трыбунал прызнаў яго вінаватым у арганізацыі «эскадронаў смерці», што забілі 25 чалавек у пачатку 1990-х і асудзіў на 25 гадоў зняволення. Пазней дабавіліся абвінавачанні ў дачы хабару (+7,5 гадоў) і незаконных падслухоўваннях тэлефонных перагавораў (+6 гадоў).
Дачка — Кейка Фухіморы — уплывовы перуанскі палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2011 (2-е месца, саступіла Альянта Умала).
