Альберт Віктар Ёзэфавіч Вейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Віктар Ёзэфавіч Вейнік
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1919(1919-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1996(1996-11-24) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці металург, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера цеплафізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1953)
Навуковае званне
Альма-матар
Сайт veinik.ru

Альберт-Віктар Ёзэфавіч Вейнік (3 кастрычніка 1919, Ташкент — 24 лістапада 1996, Мінск) — член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларускай ССР, доктар тэхнічных навук, прафесар[2].

Вядомы ў Беларусі і за мяжой як адзін з заснавальнікаў тэорыі цеплафізікі ліцейных працэсаў, а таксама аўтар кнігі «Тэрмадынаміка рэальных працэсаў», якія зазналі крытыку навуковай супольнасцю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Віктар-Альберт Вейнік (менавіта так запісана ў пасведчанні аб нараджэнні) нарадзіўся ў Ташкенце. 7 кастрычніка 1919 года быў ахрышчаны бацькамі па каталіцкаму абраду. Бацька — Вейнік Ёзэф Антонавіч (18921980), па нацыянальнасці славенец, былы ваеннапалонны першай сусветнай вайны, быў механікам, матагоншчык, артыстам Маскоўскага цыркавога аб’яднання. Маці — Вейнік (народжаная Стыўрына) Генуефа Вінцэнцьеўна (1901—1985), латышка (Латвія, Даўгаўпілс), у дзіцячым узросце перавезена з Латвіі ў Сярэднюю Азію па сталыпінскаму перасяленню 1908—1909 гадоў.

У 1944 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут (МАТІ)[2], атрымаўшы кваліфікацыю інжынера-тэхнолага па авіяматорабудаўніцтву і абараніўшы дыплом на тэму «Выпрабаванне аднацыліндровай эксперыментальнай устаноўкі для даследавання пытання аб астуджэнні выхлапных клапанаў авіярухавікоў».

У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Нагрэў і астуджэнне цвёрдых тэл», у 1950—1954 гадах — дацэнт МАТІ па кафедры «Авіяцыйныя рухавікі і цеплатэхніка», у 1954—1957 гадах — прафесар кафедры фізікі Маскоўскага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці (МТІХП).

У 1953 годзе стаў доктарам тэхнічных навук, тэма дысертацыі — «Цеплавыя асновы тэорыі ліцця».

У 1956 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР па аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук.

Пасля пераезду ў Мінск у 1957—1969 гадах — загадчык кафедры тэарэтычных асноў цеплатэхнікі Беларускага політэхнічнага інстытута. Паралельна ў 1956—1963 гадах — загадчык лабараторыі «Цеплафізіка і атамная энергетыка» Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1958 года — загадчык лабараторыі «Прамысловая цеплафізіка» у тым жа інстытуце[2], у 1963—1990 гадах — загадчык лабараторыі «Фізіка кантактных з’яў» Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[2].

У 1990 годзе вярнуўся ў Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі загадчыкам лабараторыі «Цеплафізіка», але на грамадскіх пачатках, дзе прапрацаваў да канца свайго жыцця.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

15 верасня 1944 года А. Ё. Вейнік ажаніўся з Арловай Таццянай Мікалаеўнай, развёўся з ёй 23 лістапада 1950 года. 27 ліпеня 1945 года нарадзіўся сын Віктар.

У 1958 годзе А. Ё. Вейнік ажаніўся з Сыцінай Верай Уладзіміраўнай. 27 ліпеня 1959 нарадзіўся сын Віталь. 1 кастрычніка 1961 года нарадзіўся сын Аляксандр, пры родах ў Маскве жонка памерла.

Пераход у праваслаўе[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе А. Ё. Вейнік прыняў праваслаўе (атрымаў імя Віктар) і, як гаворыцца ў біяграфіі ў яго на сайце, «цалкам аддаўся вывучэнню асаблівасцяў узаемадзеяння матэрыяльнага і духоўнага светаў. Усе апошнія гады свайго жыцця вучоны працаваў над кнігай пра „тонкія міры“ і іх кіраванні біяарганізмамі (біясферай Зямлі), асабліва аб кіраванні духоўным светам кожнага чалавека, гэта значыць мэтанакіраваным фарміраваннем духоўнага складніка Сусвету.»

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

24 лістапада 1996 года а шостай гадзіне раніцы на Кастрычніцкай плошчы горада Мінска (каля скрыжавання праспекта Ф. Скарыны з вуліцай Энгельса) Вейнік быў збіты легкавым аўтамабілем, другі легкавый аўтамабіль давяршыў трагедыю. Гэты дзень быў днём тэзаімянінаў А. Ё. Вейніка, ён спяшаўся да ранняй літургіі ў Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла. 27 лістапада ў саборы святых апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска адбылося адпяванне. Ён быў пахаваны на могілках за Крупіцай.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

19 лютага 1969 года у «Літаратурнай газеце» апублікаваны артыкул доктара фізіка-матэматычных навук з Інстытута хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава АН СССР А. С. Кампанейца  (руск.) пад назвай «Аберагаючы, а не адхіляючыся!» з рэзкай крытыкай міністэрства вышэйшай адукацыі БССР. У артыкуле пра тэорыю А. Ё. Вейніка сказана як пра «хімеры невуцтва», «каламутныя плыні ахінеі».

У красавіку 1969 года ў часопісе «Поспехі фізічных навук» апублікаваны артыкул Л. П. Пітаеўскага  (руск.) і І. М. Халатнікава  (руск.) «Першы малаток» пра А. Ё. Вейніка, прысвечаны яго падручніку «Тэрмадынаміка» (3 выданне), дзе гаварылася: «Самае дзіўнае ў тым, што гэтае сярэднявечнае схаластычнае трызненне было выдадзена накладам 15000 асобнікаў і рэкамендавана Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР у якасці навучальнага дапаможніка для студэнтаў універсітэтаў, тэхнічных і педагагічных ВНУ»[3]

Філосаф навукі  (руск.) В. С. Сцёпін адзначаў:

У канцы 1970-х — пачатку 1980-х гг. член-карэспандэнт Беларускай акадэміі навук Вейнік надрукаваў шэраг адыёзных кніг, у якіх выкладаў нейкую «агульную тэорыю руху». Вытокам яго дамаганняў было ўжыванне ім формул тэорыі электрычнага патэнцыялу пры вырашэнні шэрагу задач тэрмадынамікі ліцця. Ён палічыў, што адкрыў універсальныя формулы, якія апісваюць любы від руху. І з гэтых пазіцый абвясціў пра рэвалюцыйныя змены ў навуцы.

У напісаным ім навучальным дапаможніку па фізіцы ўсе ранейшыя веды прапаноўвалася па-новаму сфармуляваць, а паколькі ў гэтыя фармулёўкі не ўкладвалася амаль уся сучасная фізіка, то тэорыя адноснасці, квантавая механіка былі адкінутыя як неадпаведныя новаму падыходу… Характэрна, што на крытыку ён адказваў прыкладна так: «У навуцы рэвалюцыйныя ідэі прызнаюцца не адразу, але пройдзе час, і высветліцца, што за маімі ідэямі будучыня». Такога роду «аргументацыя» часта выкарыстоўваецца адэптамі розных псеўданавуковых канцэпцый і сучаснымі вынаходнікамі вечнага рухавіка. Цалкам відавочна, што падобныя «рэвалюцыянеры» ствараюць неадэкватныя вобразы самой навукі…

— Науковедение № 1, 2000 г.[4]

Бібліяграфія, працы[правіць | правіць зыходнік]

Працы А. Ё. Вейніка (устаноўлена на 29.09.2005):

  • Апублікавана 23 манаграфіі (з іх 5 перакладзеныя ў Англіі, Ізраілі, Кітаі, ЗША, Японіі), а таксама з суаўтарамі — 6 кніг.
  • Выдадзена пад яго рэдакцыяй 7 зборнікаў артыкулаў.
  • Апублікавана не менш 152 артыкулаў.
  • Распаўсюджаныя ксеракопіі не менш за 25 неапублікаваных рукапісаў.
  • Атрымана 29 аўтарскіх пасведчанняў.

Кароткі і папулярны выклад агульнай тэорыі А. Ё. Вейника (інакш «тэрмадынамікі рэальных працэсаў»):

  • Вейник А. И. Науку развивать молодым! // газета «Знамя юности», № 145 (10929), 29 июля 1988 г.
  • Вейник А. И. Нуль-пространство // интервью журналу «Свет», 1991, № 1.
  • Вейник А. И. Раскрепостить мысль и фантазию // журнал «Литейное производство», 1991, № 7, стр. 37-38.
  • Вейник В. А. Взгляд технаря на диамат, рукопись, 30.06.2005
  • Вейник В. А., Вейник Е. В. Первичная аксиоматика материализма, 08.01.2008.
  • Вейник Е. В. Количественные формы организации материи, 25.11.2007.
  • Вейник Е. В. Качественные формы организации материи, 01.01.2008.
  • Вейник В. А. Новая парадигма Вейника, или Альберт Вейник истинный материалист, рукопись, 26.06.2006.
  • Вейник В. А. Новая парадигма Вейника, или основы термодинамики реальных процессов, рукопись, 18.07.2006.
  • Вейник В. А. Новая парадигма Вейника, или обзор критики, рукопись, 27.07.2006.
  • Вейник В. А. Спасется ли философия от апологетов Эйнштейна? рукопись, 25.03.2006.
  • Вейник В. А. Время и пространство — философские категории или частные характеристики движения и материи, рукопись, 22.08.2006.
  • Вейник Е. В. Основные концепции пространства и времени, 27.11.2007.
  • Вейник В. А. Физический смысл четырёх мировых координат, рукопись, 27.12.2006.
  • Вейник В. А. Материальность времени по Вейнику и по Козыреву, рукопись, 20.03.2007.
  • Вейник В. А. Машины времени ХIХ-XXI веков, 10.06.2008.
  • Вейник В. А. Развитие идей А. И. Вейника, рукопись 08.10.2006.
  • Вейник В. А., Серебро В. С. Вклад А. И. Вейника в развитие технологии литья, в сб. Материалы 4-й Всеукраинской научной конференции «Актуальные вопросы истории техники», Киев: Полиграфическое предприятие «ЭКМО», 2005, стр.40-43.
  • Вейник В. А. Тонкие миры Альберта-Виктора Вейника (2-е издание), рукопись, 03.02.2008.
  • Вейник В. А. Противостояние добра и зла — отражение сущности сверхтонких миров, рукопись, 17.01.2007.
  • Вейник В. А. Теологические взгляды А. И. Вейника, тезисы выступления, 27.01.2007.
  • Вейник В. А., А. И. Вейник о духовных причинах заболеваний, тезисы выступления, 28.01.2007.
  • Вейник В. А., «Очерки основных философских направлений», 03.10.2010.

Зноскі

  1. а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar97532&strq=l_siz=20
  2. а б в г Вейник Альберт Виктор Иозефович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
  3. И. М. Халатников, Л. П. Питаевский, Первый молоток. По поводу книги А. И. Вейника «Термодинамика», 3-е изд., перераб. и доп., Минск, «Вышэйшая школа», 1968 г., 463 стр., тир. 15 000 экз., «Успехи физических наук», № 4, 1969.
  4. В. С. Степин Наука и лженаука//Науковедение № 1, 2000 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смирнов С. Г. Тонкие миры Альберта-Виктора Вейника: Жизнь и смерть «еретика». — М: АСТ; Астрель, 2007. — 320 с.
  • Вейник А. И. Почему я верю в Бога. Исследование проявлений духовного мира. 5-е изд., доп. — Минск: «Белорусский Экзархат», 2007. — 360 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]