Альберт Михайлавіч Макашоў
З Вікіпедыя.
Альберт Михайлавіч МАКАШОЎ (12 чэрвеня 1938), расійскі ваенны і палітычны дзеяч.
Скончыў Варонежскае Сувораўскае ваеннае вучылішча, Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (1960), Ваенную акадэмію імя Фрунзе, Акадэмію генштаба УС СССР. Служыў камандуючым 20-й гвардэйскай агульнавайскавой арміяй, першым намеснікам камандуючага Закаўказскай ваеннай акругай, камандуючым Уральскай, затым Прыволжска-Уральскай ваеннай акругі. Генерал-маёр. З 1989 народны дэпутат СССР. Кандыдат у Прэзідэнты РСФСР (1991). Адпраўлены у адстаўку ў кастрычніку 1991. Быў членам шэрагу камуністычных і нацыянал-патрыятычных партый і рухаў. Адзін з кіраўнікоў масамых выступленняў у кастрычніку 1993 года. Кіраваў узяццем Мэрыі Масквы, узначаліў няўдалы штурм тэлецэнтра "Астанкіна", адын з арганізатараў абароны Дома Саветаў. Арыштаваны, вызвалены па амністыі ў лютым 1994. Дэпутат Дзярждумы Расіі ў 1995-1999 і 1993-1997 гадах.

