Альберт Шпеер
| Альберт Шпеер ням.: Albert Speer |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 8 лютага 1942 — 23 мая 1945 | |||
| Папярэднік: | Фрыц Тот (як рэйхсміністр узбраення і боепрыпасаў) |
||
| Пераемнік: | пасада скасавана | ||
| Партыя: | НСДАП | ||
| Адукацыя: | Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт, Універсітэт Карлсруэ |
||
| Прафесія: | архітэктар | ||
| Нараджэнне: | 19 сакавіка 1905 Мангейм, Бадэн, Германская імперыя |
||
| Смерць: | 1 верасня 1981 (76 гадоў) Лондан, Вялікабрытанія |
||
| Жонка: | Маргарэт Вебер | ||
| Дзеці: | шасцёра | ||
| Аўтограф: | |||
| Узнагароды: |
|
||
Альберт Шпеер (19 сакавіка 1905, Мангейм – 1 верасня 1981, Лондан), быў адным з вядучых архітэктараў у нацыянал-сацыялістычнай Германіі.
Альберт Шпеер нарадзіўся ў сям'і заможных гараджан (бюргераў) у горадзе Мангейме. Яго бацька і дзед былі архітэктарамі. Спачатку Шпеер вучыўся ў гімназіі Лесінга ў Мангейме, потым паступіў на навучанне ва Універсітэт Карлсруэ, з вясны 1924 да лета 1925 навучаўся ў Тэхнічным універсітэце Мюнхена. Восенню 1925 ён пераехаў у Тэхнічны універсітэт Берлін-Шарлоттэнбург і безпаспяхова спрабаваў паступіць на семінар Ханса Польцыга. З 1926 Шпеер становіцца студэнтам у архітэктара Генрыха Тэсэнава, піша дыпломную працу ў 1927, пасля чаго становіцца ассістэнтам Тэсэнава.
У 1930 па даручэнні галавы нацыстскага кіраўніцітва па Заходнім Берліне Карла Ганке як члену NSKK, маладому архітэктару Шпееру даручана рэканструкцыя вілы ў Берлін-Грюнэвальдзе - штаб-кватэры раённай арганізацыі NSDAP. У 1932 Альберт Шпеер пакінуў Берлін і накіраваўся назад у Мангейм. Ён пасяліўся там як архітэктар, але не атрымліваў заказаў.
Пасля наведвання палітычнага мітынга ў Берліне, дзе Адольф Гітлер выступаў у якасці аратара, у Шпеера абудзілася сімпатыя да ідэалогіі нацыянал-сацыялістаў. 1 сакавіка 1931 Шпеер далучыўся да партыі нацыстаў. У 1932 Шпеер займаўся нязначнымі перабудоукамі партыйных будынкаў NSDAP. Пасля таго, як нацысты захапілі ўладу ў Германіі ў 1933, Гітлер асабіста пазнаёміўся з Шпеерам, быў вельмі задаволены его архітэктурным талентам і Шпеер з гэтага чаго ўвайшоў у кола найбольш набліжаных да Гітлера асоб. У 1934 памёр Пауль Людвіг Троост - былы "надворны" прыватны архітэктар Гітлера, у сувязі з чым Шпеер стаў прыватным архітэктарам Гітлера.
З 1937 ён быў Генеральным інспектарам па будаўніцтву новай сталіцы Германскай імперыі - горада "Германіа" і планаваў шматлікія манументальныя будынкі, якія павінны былі пазней сцвярджаць моц і веліч Трэцяга рэйху. У 1942 Шпеер быў прызначаны Адольфам Гітлерам на пасаду рэйхсміністра ўзбраенняў і баепрыпасаў, на гэтай пасадзе Шпеер быў адказны за арганізацыю ўсёй ваеннай экономікі Германскага рэйха.
Шпеер быў адным з 24 падсудных перад Міжнародным ваеным трыбуналам на Нюрнбергскім працэсе, асуджаны 1 кастрычніка 1946; прызнаў сябе вінаватым па двух з чатырох абвінавачванняў, у выніку чаго быў асуджаны на 20 год абмежавання свабоды.
Спасылкі [правіць]
| Падсудныя Нюрнбергскага працэсу | ||
|---|---|---|
| Смяротная кара | ||
| Турэмнае зняволенне |
Рудольф Гес • Карл Дзёніц • Канстанцін фон Нейрат • Эрых Рэдэр • Вальтэр Функ • Бальдур фон Шырах • Альберт Шпеер |
|
| Апраўданы | ||
| Рашэнне не прынята | ||
| Занесены ў спіс абвінавачваных, але не паўсталі перад судом |
Марцін Борман (быў мёртвы) • Густаў Круп (па стане здароўя) • Роберт Лей (скончыў самагубствам) |
|
- Асобы
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Мангейме
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
- Падсудныя Нюрнбергскага працэсу
- Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Універсітэта Карлсруэ
- Архітэктары Германіі
- Архітэктары Трэцяга рэйха
- Рэйхсміністры
- Нацысцкія злачынцы
- Кіраўнікі НСДАП
- Мемуарысты Германіі