Альбер Клод

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Альбер Клод (фр. Albert Claude) (23 жніўня 1899, Лонглье, Бельгія - 22 мая 1983, Брусель) — бельгійскі і амерыканскі вучоны-біяхімік.

Нарадзіўся і памёр у Бельгіі, 20 гадоў (1929-1950) жыў у ЗША, захаваўшы да канца жыцця падвойнае грамадзянства. Альбер Клод ператварыў цыталогію - дысцыпліну, якая апісвае будову жывой клеткі, ў сапраўдную навуку. Адным з першых ужыў метад дыферэнцыраванага цэнтрыфугавання для даследавання субклеткавых структур. Упершыню пачаў выкарыстоўваць у біялогіі электронны мікраскоп. Паказаў выразную сувязь паміж структурай, функцыяй і месцазнаходжаннем у клетцы таго ці іншага клеткавага элемента. Так, ён выявіў дыхальную функцыю мітахондрый. Прафесар Брусельскага і Рокфелераўскага ўніверсітэтаў. Ён быў членам французскай і бельгійскай медыцынскіх акадэмій і ганаровым членам Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

У 1974 годзе, сумесна з двума калегамі (Георгам Паладэ і Крысціянам дэ Дзювам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне (1974) «за адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі».

Шаблон:Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне Лаўрэаты 1951-1975

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах