Альбомная лірыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Альбо́мная лі́рыка — жанр інтымнай паэзіі XVIII—XIX стст., прызначанай для прыватнага карыстання.

Альбомныя вершы вызначаліся камернасцю гучання, драбнатэм'ем, невысокім мастацкім узроўнем. Зрэдку сярод іх сустракаліся і творы выдатных майстроў слова — А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава і інш. Адной з жанравых разнавіднасцей альбомнай лірыкі з'яўляецца мадрыгал, невялікі верш-камплімент, прысвечаны жанчыне. У беларускай паэзіі альбомная лірыка не атрымала пашырэння. Нават у адзіным вядомым «Альбоме» (1858—1863) А. Вярыгі-Дарэўскага змешчаныя не ўласна альбомныя вершы, а творы з больш або менш выразным грамадзянскім гучаннем. Сёння тэрмін «альбомная лірыка» ўжываецца для характарыстыкі вузка інтымнай паэзіі, пазбаўленай грамадзянскага гучання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]