Альбрэхт Гаштольд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альбрэхт Гаштольд
Albert Gaštold. Альбэрт Гаштольд.jpg
Дата смерці: снежань 1539
Бацька: Марцін Гаштольд
Жонка: Соф'я з Вярэйскіх
Дзеці: Станіслаў Гаштольд
Лагатып ВікіСховішча Альбрэхт Гаштольд на Вікісховішчы

Альбрэхт Гаштольд (? — 1539) — Дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Прадстаўнік роду Гаштольдаў, сын Марціна, бацька Станіслава.

У 1501 дваранін вялікага княза Аляксандра. Намеснік наваградскі (1503-06), падчашы літоўскі (1505-09), ваявода новагародскі (1508-13), полацкі (1513-19), троцкі (1519-22) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533).

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508). У 15081511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага ад 1529 г., па яго ініцыятыве ў Статут былі ўведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з'яўляліся не ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім, што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыны, верагодна таксама Шклоў. Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 ст. прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усі ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле попісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г.зн. меў больш за 7 тыс. сем'яў падданых.

Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве. З 1529 г. меў тытул графа на Мураваных Геранёнах.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]