Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1 ліпеня 1593 — 12 лістапада 1656) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, гісторык. Літоўскі магнат, князь, прадстаўнік роду Радзівілаў; падканцлер і канцлер вялікі літоўскі.
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў Алыцы Валынскага ваяводства. Сын Станіслава Радзівіла.
У 1598—1605 вучыўся ў Віленскай акадэміі, пасля ў Вюрцбургу, з 1609 у Лёвене, да 1616 вандраваў па Нідэрландах, Францыі, Італіі, Швейцарыі.
Пасол на сеймы 1613 і 1619, дзе прызначаны падканцлерам ВКЛ. 3 канцлерам Л. Сапегам заключыў пагадненне, што адзін з іх абавязкова будзе знаходзіцца пры каралю Жыгімонце III для пільнавання інтарэсаў ВКЛ. На сейме 1623 прызначаны канцлерам ВКЛ. У знешняй палітыцы падтрымліваў планы Жыгімонта III авалодаць шведскім тронам (гл. Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй, 1600-1629). Каб зменшыць пагрозу з боку Турцыі і крымскіх татараў, выступаў за саюз з трансільванскім князем Бетленам Габарам і аўстрыйскімі Габсбургамі. У 1632 падтрымаў абранне на пасад Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV, але як шчыры католік выступаў супраць легалізацыі пры гэтым правоў пратэстантаў і праваслаўных. У 1646 выступіў супраць планаў караля распачаць вайну супраць Турцыі. У 1648 падтрымаў абранне на пасад Яна II Казіміра. Адной з прычын казацкага паўстання на Украіне лічыў «сілу нашых злых учынкаў і ўціск бедных», выступаў за рашучую барацьбу з Б. Хмяльніцкім. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўночнай зайны 1655—60 выехаў у Прусію, у 1656 прымаў удзел у перагаворах з Даніяй і Галандыяй у Гданьску, дзе і памёр (бяздзетным).
Пры правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі А.С.Радзівіл рашуча адстойваў ятарэсы роду Радзівілаў, у т.л. кальвінісцкай галіны, дэманстрацыйна бараніў асобныя інтарэсы ВКЛ у Рэчы Паспалітай.
Меў вялікія зямельныя ўладанні на Валыні (Алыка і інш.), Беларусі — Нягневічы, Налібакі, маёнткі ў Літве і Польшчы. Трымаў шматлікія дзяржаўныя ўладанні, у т.л. Барысаўскае (з 1629), Пінскае (з 1631), Геранёнскае (з 1644) староствы, быў адміністратарам Кобрынскай і Шавельскай эканомій. Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіум. Быў заснавальнікам касцёла ў Алыцы.
Аўтар і перакладчык каталіцкіх рэлігійных твораў. На лацінскай мове напісаў «Кароткі выклад падзей у Польскім каралеўстве ў час панавання Жыгімонта III, Уладзіслава IV і Яна Казіміра» (часткова апублікаваны ў польскім перакладзе Э. Катлубаем у 1848) і падрабязны «Дзённік» за 1632—56 — каштоўную крыніцу па ўнутранай і знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай (упершыню апублікаваны ў польскім перакладзе Э.Рачынскім у 1839).
[правіць] Бібліяграфія
- Memoriale remm gestanim in Polonia, 1632—1656. T. 1—5. Wrocław etc., 1968—75;
- Пол. пер. Rys panowania Zygmunta III // Athenaeum. 1848. T. 3, z. 4;
- Пол. пер. Pamiętnik o dziejach w Polsce. T. 1—3. Warszawa, 1980;
- Бел. пер. Дыярыюш аб падзеях у Польшчы // Спадчына. 1995. № 6; 1996. № 1—3.
[правіць] Гл. таксама
- Род Радзівілаў
- Іншыя артыкулы са словамі "Альбрэхт Радзівіл" у назве.
| Папярэднікі | Альбрэхт Станіслаў Радзівіл | Наступнікі |
| Леў Сапега | Вялікі канцлер літоўскі 1623—1656 |
Крыштаф Жыгімонт Пац |
| Геранім Валовіч | Падканцлер літоўскі 1619—1623 |
Павел Сапега |
