Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
 
Нараджэнне: 16 чэрвеня 1589(1589-06-16)
Смерць: 20 ліпеня 1636(1636-07-20) (47 гадоў)
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»
Жонка: 1.Ганна Сапега
2.Ганна Соф'я Зяновіч
Дзеці: 2. Сын і 3 дачок

Альбрэхт Уладзіслаў РАДЗІВІЛ (16.6.1589, Нясвіж20.7.1636) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, мецэнат.

З роду Радзівілаў. Сын Мікалая Крыштафа "Сіроткі".

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Нясвіжы, Браневе (1599-1601), Аўгсбургу (1604-06); падарожнічаў па Італіі.

3 1609 на чале ўласных атрадаў удзельнічаў у еайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18 прыняў удзел у аблозе ў 1611 Пскова-Пячэрскага манастыра і ў выправах у 1611-12 на Маскву. Пасол на сеймы 1613 і 1615. У 1614-20 староста рыжскі. Пры падтрымцы цесця, канцлера Л. Сапегі ў 1620 прызначаны стольнікам ВКЛ, у 1622 крайчым ВКЛ, у 1626 кашталянам трокскім. У 1632 удзельнічаў у абранні караля Уладзіслава IV, які ў 1633 прызначыў яго кашталянам віленскім.

Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў Шыдловец у Польшчы, Чарнаўчыцы ў Брэсцкім ваяв., Карэлічы і Лахву ў Навагрудскім ваяв. Пасля смерці старэйшага брата Яна Юрыя стаў нясвіжскім ардынатам. У 1622 купіў Блювенічы ў Брэсцкім ваяв. Праз шлюб з Ганнай Соф'яй Зяновіч (1628) набыў Глыбокае, Смаргонь, Порплішча і Паставы ў Ашмянскім пав., Беліцу ў Аршанскім пав., Ворань у Полацкім ваяв., Прусавічы ў Мінскім ваяв.

Мецэнат, клапаціўся пра пашырэнне галерэі партрэтаў у Нясвіжы.

У шлюбе з Ганнай Сапегай не меў дзяцей, у другім шлюбе меў сына і 3 дачок.

[правіць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах