Альбрэхт II, герцаг Мекленбурга
| Альбрэхт II Мекленбургскі Albrecht II. von Mecklenburg |
||
|
||
|---|---|---|
| 1329 — 18 лютага 1379 | ||
| Папярэднік: | Генрых II Мекленбургскі | |
| Пераемнік: | Генрых III Мекленбургскі | |
| Нараджэнне: | 1318 | |
| Смерць: | 18 лютага 1379 | |
| Дынастыя: | Мекленбургскі дом | |
| Бацька: | Генрых II, герцаг Мекленбурга | |
| Маці: | Ганна Саксен-Вітэнбергская | |
| Жонка: | Еўфемія Шведская Адэлаіда Ганштэйнская |
|
| Дзеці: | Генрых III Альбрэхт Мекленбургскі Магнус I |
|
Альбрэхт II, герцаг Мекленбургскі (ням.: Albrecht II., Herzog zu Mecklenburg; 1318 — 18 лютага 1379) — герцаг Мекленбурга ў 1348—1379 гадах.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Альбрэхт II — сын князя Генрыха II Мекленбургскага і Ганны Саксен-Вітэбергскай, дочцы герцага Альбрэхта II Саксен-Вітэнбергскага. З 1329 года Альбрэхт кіраваў Мекленбургам пры рэгенце, з 1336 года — самастойна. Разам з памеранскімі герцагамі Атонам I і Барнімам III вёў вайну супраць Брандэнбурга (Памеранска-Брадэнбургская вайна). 8 ліпеня 1348 года разам са сваім братам Іаганам I атрымаў ад імператара Карла IV тытул герцага і ўключаны ў імперскае саслоўе. Пры раздзеле краіны 25 лістапада 1352 года атрымаў Ростак і асноўныя землі Мекленбурга. У 1357 годзе прысвоіў сабе Шверынскае графства. Як і Карл IV, спачатку падтрымаў Лжэвальдэмара, але ў 1350 годзе пагадзіўся з маркграфам Людвігам. 20 лютага 1368 года Альбрэхт II уступіў у альянс з вендскімі ганзейскімі гарадамі.[1] Незадоўга да смерці даручыў Эрнсту фон Кірхбергу напісаць Мекленбургскую рыфмаваную хроніку. Пахаваны ў Даберанскім манастыры.
[правіць] Нашчадкі
Альбрэхт II быў жанаты на Еўфеміі, герцагіні Шведскай, а пазней на Адэлаідзе, графіні Ганштэйна.
- Генрых III (1337—1383) — герцаг Мекленбурга (1379—1383)
- Альбрэхт III (1338—1412) — герцаг Мекленбурга (1388—1412) і кароль Швецыі
- Магнус I (пасля 1338—1384) — герцаг Мекленбурга (1379—1384)
- Інгеборга (каля 1340—1395), замужам у першым шлюбе за Людвігам VI Баварскім, у другім — за Генрыхам II Гальштэйнскім
- Ганна (пам. 1415), замужам за Адольфам IX Шаўмбургскім
Зноскі
- ↑ Wernicke: Der Stralsunder Frieden von 1370. in: Quellen und Darstellungen zur hansischen Geschichte, Bd. 46, Der Stralsunder Frieden von 1370, S. 8.
[правіць] Літаратура
- Eberhard Holz, Wolfgang Huschner (Hrsg.): Deutsche Fürsten des Mittelalters. Edition Leipzig, Leipzig 1995, ISBN 3-361-00437-3.