Альбрэхт III Набожны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Георг Хільтэншпергер. «Альбрэхт III адмаўляецца ад чэшскай кароны» (каля 1825)

Альбрэхт III Набожны (ням.: Albrecht III, der Fromme, 27 сакавіка 1401, Мюнхен — 29 красавіка 1460, Мюнхен) — герцаг Баварыі (Баварыя-Мюнхен) з роду Вітэльсбахаў.

Маладым чалавекам Альбрэхт ўдзельнічае ў Баварскай вайне і ў вырашальнай бітве пры Алінге, ў якой яго бацька герцаг Эрнст выратаваў Альбрэхту жыццё. У 14331435 гадах Альбрэхт займае пасаду кіраўніка справамі герцага і знаходзіцца пераважна ў Штраўбінзе. Даведаўшыся, што Альбрэхт закаханы і адкрыта жыве з дзяўчынай Агнес Бернаўэр, дачкой лазеншчыка з Аўгсбурга, і ўбачыўшы ў гэтай сувязі небяспеку для дынастыі, герцаг Эрнст загадаў арыштаваць дзяўчыну і 12 кастрычнікa 1435 года утапіць яе ў Дунаі паблізу Штраўбінга (у той час, пакуль Альбрэхт быў на паляванні са сваім сваяком, Генрыхам XVI, герцагам Баварыя-Ландсхут). Даведаўшыся пра тое, што здарылася, Альбрэхт заключае з Людвігам VIII, герцагам Баварыя-Інгальштат, ваенны саюз супраць свайго бацькі.

Пасля прымірэння з герцагам Эрнстам, Альбрэхт ў 1436 годзе жэніцца на герцагіні Ганне фон Браўншвейг-Грубенхаген-Эйнбек; у гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей. У 1438 годзе, пасля смерці бацькі, Альбрэхт III становіцца герцагам Баварыі-Мюнхена. У 1440 годзе ён адхіляе прапанову стаць каралём Чэхіі. У 14441445 гадах вёў жорсткую барацьбу з атрадамі рыцараў-грабежнікаў па ўсяму свайму герцагству. Пасля спынення роду Вітэльсбахаў ў герцагстве Баварыя-Інгальштат Альбрэхт III пагадзіўся з перадачай гэтага герцагства Генрыху XVI, герцагу Баварыя-Ландсхут.

Альбрэхт III быў апекуном мастацтваў і вельмі рэлігійным чалавекам. Пахаваны ў заснаваным ім ў 1455 годзе бенедыктынскім манастыры ў Андэксу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Агнес Бернаўэр