Альбрэхт IV Мудры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альбрэхт IV
ням.: Albrecht IV.
Albert4.jpg
Партрэт пэндзля Бартэля Бехама
сцяг
Герцаг Баварыі-Мюнхена
1463 — 1503
Папярэднік: Іаан IV і Жыгімонт
Пераемнік: ён сам як герцаг Баварыі
сцяг
Герцаг Баварыі
1503 — 1508
Папярэднік: ён сам як герцаг Баварыі-Мюнхена
Пераемнік: Вільгельм IV
 
Нараджэнне: 15 снежня 1447({{padleft:1447|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:15|2|0}})
Мюнхен, Герцагства Баварыя
Смерць: 18 сакавіка 1508({{padleft:1508|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (60 гадоў)
Мюнхен, Герцагства Баварыя
Род: Вітэльсбахі
Бацька: Альбрэхт III Набожны
Маці: Ганна Браўншвейг-Грубенгаген-Эйнбекская
Жонка: Кунігунда Аўстрыйская

Альбрэхт IV Мудры (ням.: Albrecht IV. der Weise; 15 снежня 1447, Мюнхен, Герцагства Баварыя — 18 сакавіка 1508, там жа) — герцаг Баварска-Мюнхенскі з 1463 па 1467 (сумесна з Жыгімонтам), з 1467 па 1503 аднаасобна, герцаг Баварыі з 1503 года да сваёй смерці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбрэхт быў чацвёртым з сыноў Альбрэхта III, герцага Баварска-Мюнхенскага і Ганны Браўншвейг-Грубенгаген-Эйнбекскай. Пасля смерці свайго старэйшага брата Іаана IV, Альбрэхт пакінуў духоўную кар'еру і вярнуўся з Павіі ў Мюнхен. У 1463 годзе ў ён стаў суправіцелем старэйшага брата Жыгімонта. У 1467 годзе Альбрэхт стаў адзіным герцагам, а Жыгімонт атрымаў новае герцагства Баварыя-Дахау. Пасля смерці Жыгімонта ў 1501 годзе, яно вярнулася да Баварска-Мюнхенскага герцагства.

З-за ціску свайго цесця, імператара Фрыдрыха III, Альбрэхт вырашыў вярнуць тэрытарыяльныя набыцці ў Швабіі ў 1492 годзе, каб пазбегнуць вайны з Габсбургамі і швабскай лігай. Пасля смерці Георга, апошняга герцага Баварыі-Лансгута ў 1503 годзе, Альбрэхту ўдалося аб'яднаць баварскія землі ў вайне супраць наследнікаў Георга, пфальцкай лініі Вітэльсбахаў, аднак яму прыйшлося аддаць Куфштайн і Кіцбюэль імператару Максіміліяну I у якасці кампенсацыі за яго падтрымку. Для пфальцкай лініі было створана новае герцагства Нойбург-Пфальц.

Каб пазбегнуць падзелу Баварыі ў будучыні, Альбрэхт выдаў у 1506 годзе ўказ аб атрыманні ў спадчыну згодна з першародствам. Аднак яго старэйшаму сыну і пераемніку Вільгельму IV з 1516 года прыйшлося дзяліць сваю ўладу разам са сваім малодшым братам Людвігам X. Пасля смерці Людвіга ў 1545 годзе ўказ ўступіў у сілу і дзейнічаў да звяржэння баварскай манархіі ў 1918 годзе.

3 студзеня 1487 года Альбрэхт ажаніўся на Кунегундзе Аўстрыйскай (14651520), дачцы імператара Фрыдрыха III. Дзеці:

Альбрэхт пахаваны ў Фраўэнкірхе ў Мюнхене.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]