Альбін Мацвеевіч Ярашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбін Мацвеевіч Ярашэвіч
Адукацыя
Дзейнасць багаслоў, грамадскі дзеяч
Месца працы
Нараджэнне 1879
Смерць 18 ліпеня 1946(1946-07-18)

Альбін Мацвеевіч Ярашэ́віч (1879, Сакольскі павет, Гродзенская губерня18 ліпеня 1946) — беларускі каталіцкі багаслоў і грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў духоўную каталіцкую семінарыю ў Вільні (1900), у 1909—14 вучыўся на філасофскім і багаслоўскім факультэтах Фрыбургскага ўніверсітэта (Швейцарыя). Магістр багаслоўя (1915). У 1919— 27 прафесар Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі. Настаяцель фарных касцёлаў у Ваўкавыску (1927—37) і Гродне (1937—45). У жніўні 1941 заснаваў «Грамадзянскі камітэт дапамогі ахвярам вайны», у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай канфесій. Галоўнай мэтай камітэта было аказанне дапамогі ўсім, хто цярпеў нястачу. У кастрычніку 1941 дзейнасць камітэта забаронена нямецкімі ўладамі. А. Ярашэвіч двойчы быў арыштаваны гестапа (кастрычнік 1942 і верасень 1943). Пасля ўваходу ў Гродна савецкіх войск арыштаваны органамі НКУС за ўдзел у дзейнасці «Грамадзянскага камітэта». 24.12.1945 судом ваеннага трыбунала асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у месцы зняволення.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чарапіца В. Ярашэвіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.