Альвара Хестыда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Альвара Хестыда
Агульная інфармацыя
Мянушка El Caballero de Deporte[2]
Нарадзіўся 17 мая 1907(1907-05-17)[1]
Памёр 18 студзеня 1957(1957-01-18) (49 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Уругвая Уругвай
Рост 1,76 м
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
Сцяг Уругвая Чарлі Сальферына
1926—1942 Сцяг Уругвая Пеньяроль
Нацыянальная зборная[* 2]
1927—1940 Сцяг Уругвая Уругвай 26
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Амстэрдам 1928 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Уругвай 1930
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Бронза Буэнас-Айрэс 1929
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альвара Пелегрын Хестыда (ісп.: Álvaro Pelegrín Gestido; 17 мая 190718 студзеня 1957) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за ўругвайскія футбольныя клубы «Чарлі Сальферына» (у пачатку кар’еры) і, у асноўным, за «Пеньяроль». Сяміразовы чэмпіён краіны. З 1927 па 1940 год у складзе зборнай Уругвая правёў 25 матчаў, уключаючы фінал першага ў гісторыі чэмпіянату свету.

Альвара з’яўляецца малодшым братам Оскарa Дыега Хестыдапрэзідэнта Уругвая ў 1967 годзе.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Уругвая (7): 1928, 1929, 1932, 1935, 1936, 1937, 1938
  • Чэмпіён свету (1): 1930
  • Алімпійскі чэмпіён (1): 1928

Зноскі

  1. Álvaro Gestido // FBref.com
  2. а б Olympedia — 2006.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.