Альгерд-Якуб Рышардавіч Абуховіч
| Альгерд-Якуб Рышардавіч Абуховіч | |
| Псеўданімы: |
Граф Бандынэлі; Olgerd gr. Bandinelli |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: |
паэт, перакладчык |
| Жанр: |
байка |
Альгерд-Якуб Рышардавіч АБУХОВІЧ (25 ліпеня (6 жніўня) 1840, в. Калацічы Бабруйскага пав., цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці — 10(22) жніўня 1898, Слуцк; Псеўданімы: Граф Бандынэлі; Olgerd gr. Bandinelli) — беларускі паэт, перакладчык.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і, звязанай па жаночай лініі з італьянскім графскім родам Бандынэлі, адсюль літаратурныя псеўданімы. У 1852—1854 г. вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі. Пазней, у час падарожжаў па Еўропе, калі Абуховіч жыў у Жэневе, узмацнілася яго цікавасць да кальвінізму.
Адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму, прытрымліваўся прынцыпу народнасці літаратуры[1], перакладаў на беларускую мову творы польскай, рускай і заходнееўрапейскіх літаратур. Перакладаў творы І. Крылова, А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі, Ё. Гётэ, Ф. Шылера, В. Гюго, Дж. Байрана, Дантэ[1].
Пры жыцці не меў магчымасці друкавацца, творы і пераклады пры жыцці распаўсюджваліся ў рукапісах, таму захавалася толькі невялікая частка яго спадчыны. Напісаў мемуары (надрукаваныя ў газеце «Гоман», 1916). У «Беларускім календары на 1915» надрукаваны яго байкі «Ваўкалака» і «Старшына»[1].
Вёў дыскусію з Ф. Багушэвічам[1] аб пурызме і дыялектнай аснове беларускай мовы. Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 г.[1], быў сасланы ў Сібір. Па вяртанні хацеў раздаць сваю зямлю сялянам, з-за супраціву сям'і пакінуў маёнтак і пасяліўся ў Слуцку, дзе займаўся рэпетытарствам. У Слуцку вакол яго сабралася творчая моладзь, будучыя ўдзельнікі незалежніцкага руху, у т.л. Язэп Дыла і Пётр Карповіч.
[правіць] Творы
- Творы. Мн., 1991.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
[правіць] Літаратура
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984;
- Альгерд Абуховіч // Пачынальнікі. Мн., 1977;
- Гарэцкі М. Альгерд Абуховіч // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920;
- Дыла Я. Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч // Дыла Я. Творы. Мн., 1981;
- Кісялёў Г. Дзекабрыст у мемуарах Абуховіча // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982;
- Альгерд Абуховіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995., т. 1;
- ЭГБ, т. 1;
- МАБ.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.