Альдэбаран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альдэбаран
Назіральныя дадзеныя
Эпоха J2000.0
Сузор’е Цялец
Прамое ўзыходжанне 04h 35m 55.2s
Схіленне +16° 30′ 33″
Бачны бляск (V) +0,85/+13,50
Характарыстыкі
Спектральны клас K5III/M2V
Паказчык колеру (B-V) 1,54/?
Паказчык колеру (U-B) 1,90/?
Пераменнасць магчыма
Астраметрыя
Прамянёвая хуткасць (Rv) +53,8 км/c
Уласны рух (μ) RA: 62,78 мас/г
Dec.: -189,36 мас/г
Паралакс (π) 50,09 ± 0,95 мас
Адлегласць 65±1 св. г.
(20±0,4 пк)
Абсалютная зорная
велічыня
(MV)
−0,63/11,98
Фізічныя характарыстыкі
Маса 2,5 / 0,15 M
Радыус 25 / 0,36 R
Свяцільнасць 150/0,00014 L
Тэмпература 3875/3050 K
Металічнасць 70% ад Сонца/?
Вярчэнне
Узрост год
Іншыя азначэнні
α Tauri, Parilicium, Cor Tauri, Paliliya, 87 Tauri, Gl 171.1A/B, GJ 9159 A/B, HR 1457, BD +16°629 A/B, HD 29139, GCTP 1014.00, LTT 11462, SAO 94027, FK5 168, GC 5605, ADS 3321 A/B, CCDM 04359+1631, Wo 9159 A/B, HIP 21421.

Альдэбара́н (α Tau / α Цяльца / Альфа Цяльца; назва ад араб. الدبران ‎‎ [al-dabarān] паслядоўнік, бо рухаецца па небасхіле следам за Плеядамі) — самая яркая зорка ў сузор’і Цяльца і адна з найбольш яркіх зорак на начным небе. З-за свайго становішча ў галаве Цяльца, часта называецца «Вока Цяльца». Візуальна з’яўляецца часткай рассеянага зорнага скопішча Гіады, якое, аднак, бліжэйшае да Зямлі, а Альдэбаран размешчаны на лініі прамой бачнасці паміж Зямлёй і Гіядамі і фактычна з’яўляецца асобнай зоркай.

Альдэбаран з’яўляецца зоркай спектральнага класа K5 III, гэта значыць, што колер зоркі аранжавы, яна належыць да нармальных гігантаў. У яго ёсць зорка-кампаньён (цьмяны чырвоны карлік класа M2 на адлегласці некалькіх сотняў а.а.). У цяперашні час, спальваючы ў асноўным гелій, асноўны кампанент сістэмы пашырыўся да памераў прыблізна 5.3 × 107 км, або каля 38 дыяметраў Сонца. Гіпарх вызначыў адлегласць ад Зямлі да Альдэбарана ў 65,1 светлавы год, яго свяцільнасць у 150 разоў больш, чым сонечная. Прымаючы да ўвагі гэту адлегласць і яркасць, паводле бачнага бляску 0,85 зорн.вел. Альдэбаран займае 14 месца. Гэта пераменная зорка з невялікай амплітудай бляску (каля 0,2m), тып пераменнасці нерэгулярны.

У 1997 годзе паведамлялася аб магчымым існаванні ў яго спадарожніка — буйной планеты (або невялікага карычневага карліка), з масай роўнай 11 масам Юпітэра на адлегласці 1,35 а.а.

Альдэбаран лёгка знайсці на начным небе — з-за яго яркасці і прасторавай прыналежнасці да аднаго з найбольш прыкметных астэрызмаў на небе. Калі працягнуць лінію Пояса Арыёна злева направа (у паўночным паўшар’і) або справа налева (у паўднёвым), то першая яркая зорка, якая працягвае ўяўную лінію, будзе Альдэбаран.

Апошні раз паведамлялася, што непілатуемы касмічны апарат Піянер-10 кіруецца ў бок Альдэбарана, і дасягне ваколіц зоркі праз 2 мільёны гадоў.