Альмдудлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Альмдудлер (ням.: Almdudler — ад старавенскага «ёдль, які спявае ў Альпах») — папулярны аўстрыйскі газіраваны ліманад на травах. Вырабляецца з 1957 года ў Вене, а з 1994 года па ліцэнзіі і за межамі Аўстрыі ў Германіі, Швейцарыі, Бельгіі і Польшчы. Вядомая гандлёвая марка.

Альмдудлер вырабляецца на сіропе эсэнцыі, якія спеюць ў дубовых бочках. У склад уваходзяць мінеральная вада, цукар, натуральныя араматызатары (травяныя экстракты), фарбавальнік. Таксама выпускаецца альмдудлер-лайт. Альмдудлер ўжываюць як у чыстым выглядзе, так і з іншымі напоямі: півам, чырвоным і белым віном і газіраванай вадой.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]