Альпійская балада (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Альпійская балада, фільм)
Альпійская баладаM:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 86 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1965
IMDb ID 0139829

«Альпі́йская бала́да» — чорна-белы шырокаэкранны мастацкі фільм, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1965 годзе рэжысёрам Барысам Сцяпанавым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны ў Альпах з двух лагераў для ваеннапалонных і палітвязняў здзяйсняюць ўцёкі савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Іх сустрэча выпадковая і нечаканая. Іван спрабуе пазбавіцца ад яе, але дзяўчына ідзе за ім. Яны праводзяць у Альпах некалькі дзён і начэй, але немцы наганяюць уцекачоў.

Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку.

«Альпійская балада» — гэта аповяд пра тры дні жыцця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежную любоў і надзею на выратаванне.

У галоўных ролях[правіць | правіць зыходнік]

Прызы і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1966 — Саюз кінематаграфістаў СССР: Дыпломы актрысе (Любоў Румянцава), аператару (Анатоль Забалоцкі)
  • 1966 — КФ рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў Вільні: Прыз «За лепшае выкананне жаночай ролі»
  • 1968 — МКФ у Дэлі (Індыя): Прыз за лепшы фільм

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2