Альтмаркскае перамір'е

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Альтмаркскае перамір'е — перамір'е, заключана 26 верасня 1629 года на 6 гадоў у Альтмарку (Altmark; цяпер Стары-Тарг, Польшча) паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай. Па Альтмарскага перамір'я шведы захоўвалі заваяваныя імі ў 20-х гг. тэрыторыі ў Ліфляндыі (з Рыгай) і большасць партоў Усходняй і Заходняй Прусіі, акрамя Кёнігсберга, Гданьска і Пуцка, а таксама (па асаблівай дамове з Гданьскам) атрымлівалі права збору большай часткі пошлін з польскага гандлю праз Гданьск, дзе палякі пазбаўляліся права будаваць і трымаць ваенны флот. Альтмарскае перамір'е, складзенае пры французскім, англійскім і галандсім пасярэдніцтве, палегчыла непасрэднае ўступленне Швецыі ў Трыццацігадовую вайну 1618 - 48. Па заканчэнні тэрміну Альтмарскага перамір'я паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай быў заключаны Штумсдорфскі мір (1635).