Альт, струнны інструмент
| Альт | |
| Класіфікацыя | |
|---|---|
| Дыяпазон: | |
| Роднасныя інструменты | |
| Музыканты | |
Альт (англ.: viola, іт. viola, фр.: alto, ням.: Bratsche) або альт скрыпічны — струнны смычковы музычны інструмент такой жа, што і скрыпка, канструкцыі, але большых памераў, таму гучыць у ніжэйшым рэгістры. Струны альта настроены на квінту ніжэй скрыпічных — c, g, d1,a1 (да, соль малой актавы, рэ, ля першай актавы). Найбольш ужывальны дыяпазон — ад c (до малой актавы) да e (мі трэцяй актавы), у сольных творах магчыма ўжыванне больш высокіх гукаў. Ноты пішуцца ў альтовых і скрыпічных ключах.
Прыёмы ігры на альце і рыскі — тыя жа, што і на скрыпцы, але гук меней яркі, матавы, злёгку гугнявы. Такі тэмбр альта — следства таго, што памеры яго корпуса («рэзанатарнай скрыні») не адпавядаюць яго строю. Калі сканструяваць альт большага памеру, то яго немагчыма будзе трымаць на плячы, як скрыпку, або паміж нагамі, як віяланчэль.
У якасці сольнага інструмента альт сустракаецца адносна рэдка. Асноўная сфера ўжывання альтоў — сімфанічныя і струнныя аркестры, дзе яны выконваюць, як правіла, сярэднія галасы. Альт — абавязковы ўдзельнік струннага квартэта, часта выкарыстоўваецца ў іншых камерных складах.
Знакамітыя альтысты[правіць]
- Рудольф Баршай
- Юрый Башмет
- Вадзім Барысаўскі
- Юрый Гандэльсман
- Хведар Дружынін
- Уільям Прымроз
- Максім Рысанаў
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альт, струнны інструмент
| Гэта пачатак артыкула пра музычныя інструменты. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Струнныя музычныя інструменты | |
|---|---|
| Смычковыя | Скрыпка • Альт • Барытон • Віёла да гамба • Гудок • Сука • Рэбек • Крота • Віяланчэль • Кантрабас • Нікельхарпа • Рэбаб • Хардангерфеле • Эсрадж • Фідэль |
| Шчыпковыя | Арфа • Ангеліка • Балалайка • Банджа • Бандура • Бузукі • Вамбі • Гітара • Гуслі • Добра • Домбра • Домра • Думбыра • Дутар • Кантэле • Канклес • Каннель • Камуз • Мандаліна • Лютня • Кобза • Піпа • Сямісэн • Тарбан • Уд • Цытра |
| Ударныя | Цымбалы • Янцынь |
| Ударна-клавішныя | Клавікорд • Фартэпіяна • Піяніна • Раяль |
| Шчыпкова-клавішныя | Вёрджынел • Клавесін • Мюзелар • Спінет |
| Фрыкцыйна-клавішныя | Колавая ліра |
| Іншае | Смычок • Плектр • Струна • Струнатрымальнік • Лад • Парожак • Грыф • Мензура • Штрыхі |
| Духавыя музычныя інструменты • Ударныя музычныя інструменты • Электронныя музычныя інструменты | |
| Інструменты сімфанічнага аркестра | |
|---|---|
| Асноўны склад | |
| Драўляныя духавыя | Флейта • Габой • Кларнет • Фагот |
| Медныя духавыя | Валторна • Труба • Трамбон • Туба |
| Ударныя | Літаўры • Трохвугольнік • Малы барабан • Талеркі • Вялікі барабан |
| Шчыпковыя струнныя | Арфа |
| Смычковыя струнныя | Скрыпка • Альт • Віяланчэль • Басэтля |
| Пашыраны склад | |
| Драўляныя духавыя | Флейта-пікала • Альтовая флейта • Англійскі ражок • Малы кларнет • Бас-кларнет • Контрафагот • Саксафон |
| Медныя духавыя | Труба-пікала • Карнет • Флюгельгорн • Эўфоніум |
| Ударныя | Бубен • Кастаньеты • Там-там • Званы • Званкі • Ксілафон • Вібрафон • Марымба • Флексатон • Хлопаўка • Трашчотка • Драўляная скрыначка • Тэмпл-блок |
| Клавішныя | Фартэпіяна • Арган • Клавесін • Чэлеста |