Альфонса I Каталік
| Альфонса I Alfonso I de Asturias |
||
| Мармуровая статуя Альфонса I працы Хуана Парцэля на Пласа Арыенце ў Мадрыдзе | ||
|
||
|---|---|---|
| 739 — 757 | ||
| Папярэднік: | Фавіла | |
| Пераемнік: | Фруэла I | |
| Нараджэнне: | 693 | |
| Смерць: | 757 | |
| Бацька: | Педра | |
| Жонка: | Эрмесінда Астурыйская | |
| Дзеці: | сыны: Фруэла I Вімерана Маўрэгата дочкі: Адасінда |
|
Альфонса I Каталік (ісп.: Alfonso I) (693 — 757) — кароль Астурыі, які кіраваў у 739—757 гады.
Альфонса I, таксама вядомы як Каталік (ісп.: el Católico), быў сынам герцага Кантабрыі Педра. Чалавек набожны і адважны, зрабіўшыся каралём, ён значна пашырыў межы сваёй дзяржавы: далучыў да Астурыі ўсё прымор'е да зямлі баскаў, перайшоў праз горы на поўдзень і ўзяў горад Луга ў вярхоўях ракі Міньё. Затым разам з сынам Фруэлай, ён заваяваў землі паміж Міньё і Дуэра. Хуткімі набегамі ў розных кірунках Альфонс знішчаў і выгнаў мусульман, спусташаў іх вобласці, адводзіў хрысціян на поўнач краіны і пасяляў у тых заваяваных гарадах, уладу над якімі спадзяваўся ўтрымаць пад сабой. Сваёй кіпучай дзейнасцю, заснаваннем шматлікіх гарадоў і цэркваў, Альфонс набыў каханне народа і духавенства Іспаніі, і так заслужыў мянушку «Кароль-каталік».
[правіць] Спасылкі
- Asturias & Leon, kings (англ.)
| Гэта пачатак артыкулу пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу па гісторыі Іспаніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |