Альфонса VIII Кастыльскі
| Альфонса VIII Alfonso VIII |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 1158 — 1214 | ||
| Папярэднік: | Санча III | |
| Пераемнік: | Энрыке I | |
| Нараджэнне: | 11 лістапада 1155 Сорыя |
|
| Смерць: | 6 кастрычніка 1214 (58 гадоў) Гут'ерэ-Муньяс |
|
| Дынастыя: | Бургундская | |
| Бацька: | Санча III | |
| Маці: | Бланка Наварская | |
Альфонса VIII Кастыльскі (ісп.: Alfonso VIII de Castilla) ці Альфонса VIII Высакародны (ісп.: Alfonso VIII el Noble, нар. 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут'ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 года, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Бланкі Наварскай.
Вялікую частку свайго валадарання правёў у барацьбе з рознымі іспанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Англію, Францыю і Германію, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнейскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папай на Леон і Партугалію. У канцы валадарання яму атрымалася заключыць саюз з іншымі васпанамі Іспаніі і нанесці мусульманам параза пры Талосе, якая канчаткова зламала іх магутнасць 1212.
Яго кіраванне (больш 56 гадоў) з'яўляецца самым працяглым у гісторыі Кастыліі, а пазней і Іспанскага каралеўства.
Шлюбы і дзеці [правіць]
У 1176 годзе Альфонса VIII жаніўся на Элеаноры Англійскай, дачцы Генрыха II Плантагенета і Элеаноры Аквітанскай. У іх было 12 дзяцей:
- Берэнгарыя Вялікая (1180—1246), каралева Кастыліі
- Санча (1181—?)
- Санча (1182—1184)
- Урака (1186—1220) Жонка Альфонса II Партугальскага.
- Бланка Кастыльская (1188—1252), жонка Людовіка VIII, караля Францыі.
- Фердынанд (1189—1211)
- Мафальда (1191—1204)
- Энрыке (1192 — канец 1190-х)
- Канстанса (1196 — канец 1190-х)
- Элеанора (1202—1244) Жонка Хаймэ I Арагонскага.
- Энрыке I (1204—1217), пераемнік Альфонса VIII на каралеўскім прастоле Кастыліі.
- Канстанса (?—1243)
У літаратуры [правіць]
- Альфонса VIII — герой рамана Ліёна Фейхтвангера «Іспанская балада».
Спасылкі [правіць]
- Гістарычныя дакументы на Vostlit.info Ліст караля Кастыліі Альфонса VIII Папе Інакенцію III пра вынікі перамогі аб'яднаных сіл хрысціянскай Іспаніі над войскамі Альмахадаў пры Лас Навас дэ Талоса 16 ліпеня 1212 года.
- Анонимные авторы. Испанские средневековые хроники: Хроника Карденьи I. Хроника Карденьи II. Анналы Толедо I. Анналы Толедо II. Анналы Толедо III.. www.bloknot.info (А. Скромницкий) (2011-08-24). Праверана 28 верасня 2011.
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Бургундская дынастыя | ||
| Папярэднік Санча III |
Кароль Кастыліі 1158—1214 |
Пераемнік Энрыке I |
|
|
|
|---|---|
| Бітвы |
Кавадонга (718) • Клавіха (844) • Альбельда (846) • Сіманкас (939) • Барселона (985) • Сервера (1000) • Калатаньясор (1002) • Граўс (1063) • Залака (1086) • Алкорас (1096) • Кансуэгра (1097) • Уклес (1108) • Кутанда (1120) • Фрага (1134) • Аўрыке (1139) • Лісабон (1147) • Аларкас (1195) • Лас-Навас-дэ-Толаса (1212) • Партопі (1229) • Херэс (1231) • Тэба (1330) • Рыа-Салада(Тарыфа) (1340) • Ігеруэла (1431) • Гранада (1492) |
| Персаналіі | |
| Феадальныя ўтварэнні |
Аль-Андалус • Дзяржавы (Альмаравідаў • Альмахадаў) • Графствы (Арагон • Кастылія • Барселона) • Каралеўствы (Астурыя • Навара • Леон • Кастылія • Арагон • Галісія) • Тайфа • Кордаўскі халіфат • Эміраты (Кордаўскі • Гранадскі) |
