Альфонса VI Храбры
| Альфонса VI Храбры Alfonso VI |
||
|
||
|---|---|---|
| 1065 — 1072 | ||
| Папярэднік: | Фердынанд I Вялікі | |
| Пераемнік: | Санча II | |
|
||
| 1072 — 30 чэрвеня 1109 | ||
| Папярэднік: | Санча II | |
| Пераемнік: | Урака | |
|
||
| 1071 — 1072 | ||
| Суправіцель: | Санча II (1071 — 1072) | |
| Папярэднік: | Гарсія | |
| Пераемнік: | Санча II | |
|
||
| 1072 — 30 чэрвеня 1109 | ||
| Папярэднік: | Санча II | |
| Пераемнік: | Урака | |
|
||
| 1072 — 30 чэрвеня 1109 | ||
| Папярэднік: | Санча II | |
| Пераемнік: | Урака | |
|
||
| 1077 — 30 чэрвеня 1109 | ||
| Папярэднік: | Фердынанд I | |
| Пераемнік: | Урака і Альфонса I | |
| Нараджэнне: | 1043 | |
| Смерць: | 30 чэрвеня 1109 | |
| Дынастыя: | Хіменес | |
| Бацька: | Фердынанд I | |
| Маці: | Станцыя Леонская | |
| Жонка: | Агнэса, Канстанцыя, Заіда | |
| Дзеці: | Урака, Санча | |
Альфонса VI Храбры (ісп.: Alfonso VI el Bravo; 1043 - 30 чэрвеня 1109) — кароль Леона ў 1065-1072 гадах і аб'яднанага каралеўства Леона і Кастыліі з 1072. Сын Фердынанда I і Санцыі Леонскай.
Гісторыя [правіць]
Пасля смерці бацькі Альфонса атрымаў па завяшчанні Леон і Астурыю. У 1067 годзе пачалася вайна паміж ім і яго старэйшым братам Санча II; апошні разбіў яго ў дзвюх бітвах — пры Льянтадзе і Гальпехары. У другой бітве Альфонса патрапіў у палон, і брат зняволіў яго ў адным са сваіх замкаў. Праз некаторы час Альфонса атрымалася бегчы, і ён знайшоў прытулак пры двары Таледскага эміра. Даведаўшыся ў 1072 годзе пра смерць Санча II, Альфонса тайна з'ехаў з Таледа, і быў абвешчаны каралём Кастыліі. Малодшага брата, які кіраваў Галісіяй, ён зманам захапіў у палон і трымаў у строгім зняволенні да самай яго смерці. Такім чынам, Альфонса авалодаў усёй бацькаўскай дзяржавай: Кастыліяй, Леонам і Галісіяй.
Скарыстаўшыся тым, што эмір Севільі аль-Мутамід дапамагаў Гарсіі, Альфонса распачаў супраць яго вайну. Эміру атрымалася прадухіліць нашэсце хрысціян толькі абяцаннем выплачваць вялікую даніну. У 1082 годзе, абвінаваціўшы мусульман у затрымцы даніны Альфонса падступіў да Севільі і тры дні абложваў яе. Неўзабаве пасля гэтага таледцы выгналі з горада эміра аль-Кадзіра. У 1084 годзе Альфонса вярнуў яму Таледа, запатрабаваўшы за гэта павелічэнне даніны і перадачы некаторых крэпасцяў. У наступным годзе, сабраўшы вялікае войска, Альфонса ў другі раз падступіў да Таледа. Пасля нядоўгай аблогі аль-Кадзір пагадзіўся капітуляваць. 25 мая 1085 года Альфонса ўрачыста заехаў у старажытную сталіцу вестгоцкага каралеўства. Напалоханыя поспехамі Альфонса, іспанскія эміры заклікалі на дапамогу правадыра афрыканскіх альмаравідаў Юсуфа. У кастрычніку 1086 года ў бітве ля Залакі ён нанёс Альфонса цяжкую паразу. Хрысціяне панеслі велізарныя страты. У 1090 годзе альмаравіды вымусілі кастыльцаў пакінуць Таледа. У 1108 годзе сын Юсуфа Алі разграміў кастыльцаў у бітве пры Уклесе. У гэтай бітве паў Санча, адзіны сын Альфонса. Страта гэта так патрэсла старога, што ён захварэў і неўзабаве памёр.
Пад ціскам папскага легата кардынала Рышара дэ Міё, насуперак жаданню клірыкаў і народа Альфонса VI на саборы ў Бургасе (1080 год) замяніў паўсюдна ўжываны ў набажэнстве масарабскі абрад на рымскі. Захаваў прывілей працягваць службы па масарабскаму чыну толькі 6 цэрквам Таледа і каралеўскай базіліцы Сан-Ільдэфонса ў Леоне.
Спасылкі [правіць]
- Castile & Leon, counts & kings (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 12 жніўня 2011.
|
|
|
|---|---|
| Бітвы |
Кавадонга (718) • Клавіха (844) • Альбельда (846) • Сіманкас (939) • Барселона (985) • Сервера (1000) • Калатаньясор (1002) • Граўс (1063) • Залака (1086) • Алкорас (1096) • Кансуэгра (1097) • Уклес (1108) • Кутанда (1120) • Фрага (1134) • Аўрыке (1139) • Лісабон (1147) • Аларкас (1195) • Лас-Навас-дэ-Толаса (1212) • Партопі (1229) • Херэс (1231) • Тэба (1330) • Рыа-Салада(Тарыфа) (1340) • Ігеруэла (1431) • Гранада (1492) |
| Персаналіі | |
| Феадальныя ўтварэнні |
Аль-Андалус • Дзяржавы (Альмаравідаў • Альмахадаў) • Графствы (Арагон • Кастылія • Барселона) • Каралеўствы (Астурыя • Навара • Леон • Кастылія • Арагон • Галісія) • Тайфа • Кордаўскі халіфат • Эміраты (Кордаўскі • Гранадскі) |
Шаблон:Каралі Астурыі, Леона, Кастыліі і Галісіі