Альфонса X Кастыльскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альфонса X Кастыльскі
ісп.: Alfonso X de Castilla
Retrato de Alfonso X.jpg
сцяг
кароль Кастыліі і Леона
30 мая 1252 — 4 красавіка 1284
Папярэднік: Фердынанд III Кастыльскі
Пераемнік: Санча IV Кастыльскі
кароль Германіі
1257 — 1273
Папярэднік: Вільгельм
Пераемнік: Рудольф I
 
Нараджэнне: 23 лістапада 1221({{padleft:1221|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})
Таледа
Смерць: 4 красавіка 1284({{padleft:1284|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (62 гадоў)
Севілья
Пахаваны: Севільскі кафедральны сабор, Севілья
Дынастыя: Бургундская дынастыя
Бацька: Фердынанд III Кастыльскі
Маці: Елізавета Гогенштаўфен
Жонка: Віяланта Арагонская
Дзеці: сыны: Фернанда, Фердынанд дэ ла Серда, Санча IV, Педра, Хуан, Хаймэ
дочкі: Берэнгарыя, Беатрыса, Леанора, Канстанцыя, Ізабела, Віяланта
бастарды:
сын: Марцін
дочкі: Беатрыса, Урака

Альфонса (Альфонс) X Кастыльскі (ісп.: Alfonso X de Castilla) ці Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) (23 лістапада 1221, Таледа4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Елізаветы Гогенштаўфен, дочкі Філіпа Швабскага. Караля таксама звалі Альфонс Адукаваны або Альфонс Астраном.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

Альфонса Мудры і яго двор.

Альфонс X з'яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Рыгор X не пераканаў Альфонса пакінуць свае дамаганні.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар быў названы кратар Альфонс на Месяцы.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Альфонса X у Мадрыдзe (1892).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6
  • Корсунский А. Р. История Испании IX — XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]