Альфрэд Ізідор Ромер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альфрэд Ізідор Ромер
польск.: Alfred Izydor Römer
Альфрэд Ізідор Ромер
Альфрэд Ізідор Ромер
Дата нараджэння:

16 красавіка 1832(1832-04-16)

Месца нараджэння:

Сцяг Расіі Вільня, Літоўска-Віленская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

24 студзеня 1897(1897-01-24) (64 гады)

Месца смерці:

Каралінава

Вучоба:

Віленскі ўніверсітэт

Медаль-аўтапартрэт Альфрэда Ромера (1880), Нацыянальны музей Літвы.

Альфрэд Ізідор Ромер (16 красавіка 1832, Вільня — 24 студзеня 1897, Каралінава) — беларускі і польскі жывапісец, скульптар, мастацтвазнавец, этнограф. Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага рыцарска-шляхецкага роду Ромераў, які вядзе свой пачатак з XV стагоддзя, з Саксоніі і перасяліўся ў Вялікае Княства Літоўскае праз Курляндыю. Сын Эдварда Яна Ромера, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, унук прэзідэнта 2-га дэпартаменту Віленскага галоўнага суда ў 18031813 гадах — Міхала Ромера[1].

Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Браў урокі малявання ў Канута Русецкага. Удасканальваў сваё майстэрства ў педагогаў «сярэдняй рукі» Л. Бана і А. Аляшчынскага ў Парыжы. Напрыканцы 1850-х гадоў вярнуўся з-за мяжы ў жыў у спадчынным маёнтку Крэўна (Нова-Аляксандраўскі павет), актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Каласы», які друкаваўся ў Вільні, дасылаў туды свае гравюры і малюнкі на тэму жыцця і побыту мясцовых беларусаў і літоўцаў[1].

Хрыстос і сірата
Божая Маці з дзіцём[2] ці Мадонна Пінская, 1894

Браў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў, пасля паражэння быў арыштаваны і пасаджаны ў Дынабургскую крэпасць. Неўзабаве прадаў маёнтак Крэўна і выехаў у Германію, дзе працягнуў навучанне ў мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. Са сваім педагогам Артурам Георгам фон Рамбергам, які разам з Людвігам фон Хагнам аказалі на яго значны ўплыў, і Альбертам Келерам наведаў Італію. У Італіі галоўным чынам быў заняты заказнымі партрэтамі арыстакратаў і садова-паркавымі пейзажамі, таксама капіраваў Веранезэ. Выстаўляў свае гравюры, партрэты і скульптуры ў розных еўрапескіх гарадах: Мюнхене, Кракаве, Парыжы. У сярэдзіне 1870-х вяртаецца на Віленшчыну[1]. З 1874 жыў і працаваў у маёнтку Каралінава[3], які належаў яго жонцы графіні Вандзе Сулістроўскай[1]. Гэты этап лічыцца найбольш плённым у яго творчасці: у Каралінаве Ромер падрыхтаваў манаграфію аб вытворчасці слуцкіх паясоў, робіць этнаграфічныя замалёўкі («Сялянская хата», «Сялянская дзяўчына», «Ля карчмы», «Сялянскі двор», «Мешчанін з Віленскай губерні», «Сялянкі з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні», «Стары храм у Кабыльніках Свянцянскага павета», «Вішнева. Двор. Від з фасада», «Царква ў Камаях»). Альфрэд набывае старажытныя рукапісы і дакументы, якія потым перадаў у музеі Кракава. Туды ж пераехаў у 1884-м, стаў членам «Камісіі гісторыі мастацтва Акадэміі навук» і зрабіў памятны даклад «Да гісторыі Віленскай школы прыгожых мастацтваў», а таксама надрукаваў працу «Польскія паясы. Іхнія фабрыкі і знакі».

Памёр 24 студзеня 1897 года ў Каралінаве, пахаваны ў радавой капліцы касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты. Яго творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Акрамя жывапісных твораў вядомы бронзавыя медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў, карыкатуры працы Альфрэда Ромера. Гістарычную і мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту і малюнкі народных касцюмаў беларусаў. Таксама распісваў у праваслаўныя і каталіцкіх храмы.[4]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя А. Ромера носяць вуліцы ў вёсках Камаі і Каралінава, а таксама Пастаўская дзіцячая мастацкая школа. Планавалася ў 2009 годзе, да 600-годдзя раённага цэнтра, недалёка ад школы ўсталяваць помнік мастаку.[5]

15 жніўня 2001 годзе ў Каралінаве быў усталяваны помнік жонцы Альфрэда Ромера, мясцовай асветніцы Вандзе Ромер (1850—1944; скульптар А. І. Цыркуноў[3])[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дробов Л. Н. Живопись Белорус­сии XIX—начала XX в. Мн., 1974. С. 207—210.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons