Альфрэд Адлер
Альфрэд А́длер (ням.: Alfred Adler, 7 лютага 1870, Вена — 28 мая 1937, Абердзін, Шатландыя, Вялікабрытанія) — аўстрыйскі ўрач-псіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі.
Змест |
Біяграфія [правіць]
З 1930-х жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вывучэння прынцып унутранага адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле Адлера, асноўнай рухаючай сілай развіцця асобы з'яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі, якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сацыяльных фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку.
Асноўныя працы [правіць]
- "Аб непаўнацэннасці органаў" (1907)
- "Аб нервовым характары" (1912)
- "Тэорыя і практыка індывідуальнай псіхалогіі" (1920)
- "Чалавеказнаўства" (1928)
- "Сэнс жыцця" (1933) і інш.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
Спасылкі [правіць]
- Альфрэд Адлер
- Альфрэд Адлер, біяграфія на сайце Псіхалогія
- Расійкая супольнасць Індывідуальнай псіхалогіі Альфрэда Адлера
