Альфрэд Брэм
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Альфрэд Эдмунд Брэм (ням. Alfred Edmund Brehm; 2 лютага 1829 — 11 лістапада 1884 г., Рэнтэндорф ў Цюрынгіі) — нямецкі вучоны-заолаг, аўтар знакамітай навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл».
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і вясковага пастара Людвіга Брэма, вядомага еўрапейскага арнітолага. З ранняга ўзросту пад кіраўніцтвам бацькі прымаў удзел у натуральна-навуковых і асабліва заалагічных назіраннях і працах. Спачатку Брэм паступіў ва ўніверсітэт Альтэнбурга на факультэт архітэктуры (1843), аб чым К. Краўзэ ў сваім біяграфічным нарысе пра Брэма піша: "Аднак ён не выбраў сабе гэтай кар'еры. Не стаў нават урачом або навукоўцам-заолагам, як трэба было б чакаць … "
