Альфрэд Сцёртэвант

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Альфрэд Сцёртэвант, Стэртэвант (21 лістапада 1891, г. Джэксанвіл, штат Ілінойс — 6 красавіка 1970) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, адзін з заснавальнікаў храмасомнай тэорыі спадчыннасці. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт. З 1911 года ў лабараторыі Т. Х. Моргана. У 1928-62 гг. — прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. Навуковыя працы па сістэматыцы і параўнальнай цытагенетыці відаў роду дразафіла. Абгрунтаваў тэорыю лінейнага рамяшчэння генаў, адкрыў супрэсію (1920) і эфект становішча гена (1925).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).