Альфрэд Эдуард Гудзі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Альфрэд Эдуард Гудзі
англ.: Alfred Edward Goodey
Партрэт; прыблізна 1936
Партрэт; прыблізна 1936
Дата нараджэння:

1878(1878)

Месца нараджэння:

Дэрбі

Дата смерці:

1945(1945)

Месца смерці:

Дэрбі

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Альфрэд Эдуард Гудзі (англ.: Alfred Edward Goodey, 1878—1945) — калекцыянер карцін і фатаграфій, філантроп, звязаны з горадам Дэрбі.

Яго бацькамі былі Уільям Генры (William Henry) і Рода Гудзі (Rhoda Goodey); ён нарадзіўся ў Дэрбі ў 1878 годзе[1]. Вучыўся дома і ў школе Уітварт (Whitworth School) да паступлення ў Школу мастацтваў Дэрбі[2]. Пачаў калекцыянаваць акварэлі, карціны маслам, фатаграфіі і адбіткі ў 1886 годзе. Ён нават выдаваў заказы мастакам маляваць віды Дэрбі, імкнучыся захаваць аблічча таго, што можа змяніцца або быць разбурана[2][3].

Яго цікавасць да мастацтва прывёў яго да прэзідэнцтва ў Derby Sketching Club[2].

У 1936 годзе Гудзі перадаў больш за 500 карцін у Музей і мастацкую галерэю Дэрбі[4]. Акрамя таго, ён завяшчаў музею 13000 фунтаў стэрлінгаў на пашырэнне[2]. Калекцыя Гудзі, якая выстаўляецца ў музеі, змяшчае карціны Альфрэда Джона Кіна, Гаральда Грыслі, Рычарда Кіна, і іншых. Карціны з яго калекцыі былі надрукаваныя гарадскім саветам Дэрбі ў кнізе «Goodey's Derby»[2].

Зноскі

  1. Alfred Goodey, Goodey family tree, GRO Birth index, accessed April 2011
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby. Breedon Books. pp. 1. ISBN 1 85983 379 9. 
  3. Goodey's Derby, Amazon product description, accessed April 2011
  4. Derbyshire Artists, Derbyshire UK, Guide to Derbyshire, accessed April 2011