Альянс свабодных дэмакратаў – Венгерская ліберальная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альянс свабодных дэмакратаў
венг.: Szabad Demokraták Szövetsége
Выява лагатыпа
Лідар Атыла Рэткеш
Дата заснавання 13 лістапада 1988
Дата роспуску 30 кастрычніка 2013
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Лібералізм
Інтэрнацыянал Ліберальны інтэрнацыянал,
Еўрапейскі Саюз Еўрапейская партыя ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў
Месцаў у Нацыянальным зборы 0 з 386
Месцаў у Еўрапарламенце 0 з 22
Постаці члены партыі ў катэгорыі (0 чал.)
Сайт szdsz.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альянс свабодных дэмакратаў — Венгерская ліберальная партыя (венг.: Szabad Demokraták Szövetsége – a Magyar Liberális Párt, SZDSZ) — ліберальная палітычная партыя Венгрыі.

Партыя заснавана пасля пераўтварэння Сеткі свабодных ініцыятыў, як Саюз свабодных дэмакратаў 13 лістапада 1988 г. прадстаўнікамі будапешцкай інтэлігенцыі, якія раней бралі ўдзел у апазіцыйна-дысідэнцкім рухе 1970-х гадоў. Сярод іх былі былыя марксісты і камуністы-рэфарматары, якія пазнаёміліся з каштоўнасцямі і традыцыямі венгерскага і еўрапейскага лібералізму. Нароўні з гэтымі ідэямі, у ССД першапачаткова былі распаўсюджаны сацыял-дэмакратычныя і дэмакратычна-папулісцкія погляды, аднак яны неўзабаве алышлі на задні план, і партыя выступіла за правядзенне хуткай прыватызацыі і рынкавую «шлкавую тэрапію» ў эканоміцы. ССД зарэгістаравана венгерскімі ўладамі 13 лістапада 1988 г. ССД устрымалася ад падпісання дагавора 18 верасня 1989 г., які быў складзены падчас паседжанняў Нацыянальнага круглага стала (сакавік — верасень 1989 г.), бо ў ім утрымоўваўся пункт пра абранне начальніка дзяржавы да пачатку ўсеагульных выбараў.

На выбарах 1990 г. ССД, як і іншыя апазіцыйныя партыі, ў першым туры не набрала больш 4 % і не адзін яе прадстаўнік не патрапіў у парламент. У другім туры ССД атрымала 23,83 % галасоў і 92 дэпутацкіх мандата і стала другой па колькасці дэпутатаў апазіцыйнай партыяй у краіне. Аднак прадстаўнікі ССД не ўвайшлі ў правацэнтрысцкую кааліцыю. 2 мая 1990 г. у адпаведнасці з дамовай паміж Ё.Анталам, першым прэм'ер-міністрам новай дэмакратычнай Венгрыі, і лідарамі СДС пісьменнік і перакладчык А.Гёнц, быў абраны часовым прэзідэнтам Венгрыі. 3 жніўня 1990 г. А.Гёнц быў абраны паўнапраўным прэзідэнтам краіны. Восенню 1990 г. на муніцыпальных выбарах у Будапешце СДС атрымала перамогу ў выніку чаго яе прадстаўнік Г.Демскі быў абраны мэрам Будапешта.

На выбарах 1994 г. СДС атрымала 17,88 % галасоў і 69 дэпутацкіх мандатаў, пасля чаго партыя сфармавала кааліцыйны ўрад з Венгерскай сацыялістычнай партыяй, што стала нечаканасцю з-за негатыўнага стаўлення шматлікіх членаў СДС да ВСП — прамому нашчадку ВСРП. У 1995 г. А.Гёнца пераабралі на другі тэрмін прэзідэнцтва.

На выбарах 1998 г. СДС атрымала 6,22 % галасоў і 24 дэпутацкіх мандатаў, пасля чаго партыя перайшла ў апазіцыю правацэнтрысцкай кааліцыі В. Орбана.

На выбарах 1998 г. СДС атрымала толькі 5,18 % галасоў і 20 дэпутацкіх мандатаў, аднак з удзелам СДС быў створаны кааліцыйны кабінет на чале з сацыялістам П.Медзьешы.

На выбарах 2006 г. СДС паўтарыла вынік папярэдніх выбараў, атрымаўшы 5,18 % галасоў і 20 дэпутацкіх мандатаў і захавала сваё месца ў кааліцыі. Вясной 2008 г. партыя выйшла з кааліцыі з сацыялістамі, з-за чаго Ф. Дзюрчань быў змушаны сфармаваць урад меншасці.

На выбарах у Еўрапарламент партыя атрымала 2,16 % галасоў і не здолела правесці ніводнага свайго дэпутата ў Еўрапарламент.

На на выбарах 2010 г. партыя не здолела прайсці ў парламент.

Партыя з'яўляецца членам Ліберальнага інтэрнацыянала і Еўрапейскай партыі ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]