Альянта Умала

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ollanta Humala (Brasilia, March 2006).jpeg

Альянта Мойсэс Умала Таса (ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso; нар. 26 чэрвеня 1962) — перуанскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Перу з 28 ліпеня 2011 года.

Нарадзіўся ў сям'і ідэолага індзейскага нацыяналізму Ісака Умалы. Атрымаў вайсковую адукацыю, удзельнічаў у вайсковым канфлікце супраць камуністычнай мааісцкай арганізацыі Sendero Luminoso і вайне супраць Эквадора (1995 год). У 2000 годзе узначаліў паўстанне супраць аўтарытарнага прэзідэнта Альберта Фухіморы, якое было хутка падаўлена, а Умала быў накіраваны вайсковым аташэ ў Францыю і Паўднёвую Карэю. У 2005 годзе яго брат Антаўра ўзначаліў яшчэ адно няўдалае паўстанне ў Андаўайласе, пасля чаго Альянта канчаткова звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка. У кастрычніку 2005 года Умала стварыў Перуанскую нацыяналістычную партыю, праграма якой — сінтэз ідэй сацыяльнай справядлівасці, індзейскага нацыяналізму і лацінаамерыканскай інтэграцыі. У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але набравў 45,5% галасоў і саступіў Алану Гарсіі ў другім туры. На прэзідэнцкіх выбарах 2011 года атрымаў 31,76% галасоў у першым туры і 51,54% — у другім.

Паміж выбарамі 2006 і 2011 Умала адыйшоў ад радыкальных поглядаў да памяркоўных, ад падтрымкі Уга Чавеса да яго крытыкі, ад патрабаванняў шырокай нацыяналізацыі да абяцанняў спрыянню ліберальнай мадэлі эканомікі.

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах