Аляксандр Юзаф Лісоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандар Юзаф Лісоўскі)
Аляксандр Юзаф Лісоўскі
Aleksander Józef Lisowski
Вожык[d]
Вожык[d]
Дата нараджэння 1580
Месца нараджэння
Дата смерці 1616[1]
Месца смерці
Бацька Ян Лісоўскі[d]
Грамадзянства
Род войскаў кавалерыя
Званне палкоўнік
Камандаваў Лісоўчыкі
Бітвы/войны Зарайская бітва
Траецкая аблога

Алякса́ндр Ю́заф (Эзоп Янавіч) Лісо́ўскі (польск.: Aleksander Józef Lisowski; 1580—1616) — літоўскі шляхціч.

Пачатак кар’еры ў ВКЛ[правіць | правіць зыходнік]

Род перасяліўся ў ВКЛ з польскага Памор’я пры Жыгімонце Аўгусце. Нарадзіўся ў раёне Вільні. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай школе. Ваенную кар’еру пачаў у войску валашскага гаспадара Міхая, але пасля ўварвання польскіх войскаў у 1600 г. далучыўся да іх. У 1604 г. завербаваўся ў гусарскую харугву Шчаснага Невяроўскага для ўдзелу ў вайне супраць Швецыі ў Інфлянтах. Але замест таго, каб прыняць удзел у бітве ля Белага камню 27 верасня 1604 г., нападае і расстрэльвае з лука слуг Я. Кішкі, пасля чаго ўздымае бунт у інфлянцкім войску ВКЛ і «горш за паганіна» рабуе Інфлянты, Курляндыю і Упіцкую эканомію ў ВКЛ, на заклікі да суду гетмана ВКЛ Я. К. Хадкевіча не з’явіўся. За што 3 мая 1605 г. соймавы суд пазбаўляе яго дваранства і аб’яўляе інфамію. Любы мог яго забіць і атрымаць узнагароду. Аднак у абставінах асабістага канфлікту гетмана ВКЛ і падчашага ВКЛ Януша Радзівіла ён знайшоў службу ў прыватным войску апошняга. Я. Радзівіл стаў кіраўніком (маршалкам) рокашу 1606—1608 гадоў у ВКЛ. У войску свайго патрона Лісоўскі на чале казацкай роты ўзяў удзел у бітве пад Гузавам супраць сіл рэгалістаў. Яны прайгралі, і Лісоўскі са сваімі казакамі адступіў на Падняпроўе. За 1606—1607 г. атрад А. Я. Лісоўскага разрабаваў казну Вішнявецкіх на Брагінскім замку, Магілёўскае староства і Клецк.

На службе ў Ілжэдзмітрыя II[правіць | правіць зыходнік]

Пазбаўлены надзеі на выратаванне ад законнай шыбеніцы Лісоўскі з 200 добраахвотнікамі-казакамі з Беларусі зышоў у Масковію, для падтрымкі Ілжэдзмітрыя II. У Старадубе ён атрымаў чын палкоўніка, а яго атрад значна папоўнілі добраахвотнікі з данскіх казакоў, беларускіх і рускіх мяшчан і беднай шляхты. У сакавіку 1608 года Лісоўскі атрымаў першую буйную перамогу, разбіўшы ў Зарайскай бітве царскае войска. Летам ён абаснаваўся ў Тушынскім лагеры. Затым Лісоўскі сумесна з Янам Пятром Сапегам прыняў удзел у аблозе Троіцкага манастыра. 17 лютага 1609 года атрад Лісоўскага ў 2 тыс. байцоў падышоў да Суздалю, заняў гарады Шуя і Плёс. 30 красавіка Лісоўскі падышоў да Яраслаўля[2]. 8 чэрвеня яго атрад захапіў Кінешму[3]. Сваёй базай Лісоўскі абраў Суздаль.

На дзяржаўнай службе[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку міждзяржаўнай вайны РП з Масковіяй 1609—1618 гадоў, Лісоўскі вырашыў далучыцца да дзяржаўных сіл ВКЛ. У вясну 1610 года ён пачаў паход на Усход. Спачатку быў разрабаваны Растоў, а 2 мая ён выйшаў да Калязінскага манастыра. Далей Лісоўскі падступіў да Цверы, рухаўся праз Тарапец і выйшаў да Вялікіх Лук. Затым ён са сваімі атрадамі спыніўся на Пскоўшчыне ў крэпасцях Вароніч і Завалочча. Са сваіх базаў тут рабіў далекія рэйды пад Пскоў і Ноўгарад, замінаючы шведам займаць рускую поўнач і абараняючы межы ВКЛ. Пры пасярэдніцтве А. Талваша і Л. Сапегі афіцыйна перайшоў на службу да РП, а 7 лістапада 1611 г. за ваенныя паслугі супраць Масквы сойм зняў з яго інфамію і вярнуў дваранства.

У 1612 годзе абараняў Смаленск. Увайшоў у добрыя адносіны з Я. К. Хадкевічам і Я. П. Сапегам, разам з якімі разблякаваў Смаленск з захаду. Разбіў маскавітаў пад Крычавам у 1614 г.

Вялікі рэйд Лісоўскага[правіць | правіць зыходнік]

У 1615 годзе на чале вялікага атраду (2 тыс. салдат) здзейсніў набег на тэрыторыю Расіі. Паход планаваўся і рабіўся для адцягнення ўвагі ад Смаленску. У ліпені ён аблажыў Бранск, а 19 чэрвеня захапіў Карачаў пад якім разбіў 7000 войска маскоўскага князя Шахоўскага. Затым лісоўчыкі і казакі Балаўня занялі Арол. 23 жніўня/6 верасня ў раёне Арла «літоўскі люд» тады падстрэленага ў руку Лісоўскага, спалавініў 2000 войска князя Пажарскага[4], але ўмацаваны табар яны браць не сталі, каб пазбегнуць вялікіх страт. Затым Лісоўскі захапіў Болхаў, Бялёў, Ліхвін, Перамышль. У лістападзе лісоўчыкі спалілі пасады Ржэва, выбіўшы адтуль Ф. Шарамецьева. Нягледзячы на тое, што колькасць загоншчыкаў скарацілася да 850 чалавек (400 літоўскіх людзей, 300 чаркасаў, 50 «рускіх вароў», тады ўжо немцы пакінулі атрад), рэйд працягнуўся. Маскоўцы спрабавалі злавіць лісоўчыкаў пад Алексінам 10 снежня 1615 г., але тыя выслізнулі, пасля чаго спалілі Вугліч, спустошылі Яраслаўшчыну, Кастрамчшыну, Паволжа абыйшоўшы Маскву з усходу і поўдня пятлёй у 200 км вярнуліся на межы ВКЛ у пачатку 1616 года.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

За лета 1616 г. збіраў сродкі і казакоў у раёне Гомеля, адкуль у верасні выйшаў да Старадуба. Па адной версіі раптоўна памёр пад Вязьмай, зваліўшыся з каня. Па іншай у пачатку кастрычніка ад раптоўнай хваробы ў Старадубе пры наборы і аглядзе папаўнення. Пасля яго смерці кіраўніцтва яго атрадам перайшло Станіславу Чаплінскаму. Жанаты не быў. Дзяцей і маёнткаў не пакінуў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • НГАБ Метрыка Літоўская спр.288.;
  • Wisner Henryk, Lisowczycy, Warszawa, 1976;
  • Polski Słownik Biograficzny Tom XVIII. s.470, Wrocław 1972.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]